Паводле даных на раніцу 9 красавіка, у Магілёўскай вобласці зарэгістраваны 41 пацверджаны выпадак каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
«Варта адзначыць аператыўную і зладжаную працу медыкаў рэгіёна –усе новыя выпадкі выяўленай інфекцыі пацверджаныя ў людзей, якія ўжо знаходзіліся ў стацыянарах як кантакты першага ўзроўню», – падкрэсліў суразмоўца.
З пачатку распаўсюджвання інфекцыі выпадкі захворвання на каранавірус на тэрыторыі вобласці выяўлены ў Бабруйску, Кіраўску, Крычаве, Магілёве, Асіповічах, Слаўгарадзе і Шклове.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.08.2025 - 18:04
07.08.2025 - 16:06
06.08.2025 - 19:09
05.08.2025 - 16:25
04.08.2025 - 14:07
01.08.2025 - 10:37
Уборка азімага рапсу ў Магілёўскай вобласці перасягнула экватар