RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Сітуацыя з каранавируснай інфекцыяй у Магілёўскай вобласці застаецца стабільнай – Аляксандр Старавойтаў

На сённяшні дзень сітуацыя з каронавіруснай інфекцыяйу Магілёўскай вобласці застаецца стабільнай. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.

Пяць пацыентаў выздаравелі і выпісаны з бальніц дадому. Паступова дадаюцца новыя хворыя. У асноўным гэта кантакты першага і другога узроўняў, якія назіраліся да гэтага. «Ёсць і інфікаваныя медработнікі, хоць у іх, на шчасце, гэта захворванне працякае ў лёгкай форме», – падкрэсліў суразмоўца.

Ён дадаў, што тэндэнцыя сённяшняга дня –гэта ўжо не шпіталізацыя ўсіх кантактаў у стацыянары, а, пры магчымасці, іх самаізаляцыя. «Пакідаем людзей дома, а кантроль за іх станам вядуць арганізаваныя ва ўсіх амбулаторна-паліклінічных установах мабільныя групы, – расказаў Аляксандр Старавойтаў. – Яны правяраюць тэмпературу, пульс, насычанасць артэрыяльнай крыві кіслародам». Для гэтых мэтаў нядаўна Магілёўская вобласць атрымала 600 пульсаксіметраў, нямала паступіла сродкаў індывідуальнай абароны –масак, касцюмаў.

У цэлым, паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя, сусветная эпідэмія кансалідавала грамадства. «Раней многія ківалі на ўрачоў –гэта ваша праца, вы яе і рабіце. Сёння ж насельніцтва стараецца дапамагчы, – канстатаваў ён. – Падтрымка выяўляецца ў арганізацыі бясплатнага харчавання для медыкаў, якія ажыццяўляюць шпіталізацыю і лячэнне пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. Многія дапамагаюць грашыма на куплю сродкаў індывідуальнай абароны, мадэрнізацыю ўстаноў аховы здароўя. Хтосьці дае месцы для пражывання медперсаналу, каб можна было вырашыць найпрасцейшыя бытавыя пытанні –памыць вопратку, разагрэць харчаванне ў мікрахвалеўцы».

«Дарагія калегі! Ведаю, як вам цяжка. Вы штодня, рызыкуючы сваім здароўем, многа часу аддаяце працы. Хачу падзякаваць вам за гэта, пажадаць мужнасці. А калі хтосьці і захварэе, хай хвароба працякае ў лёгкай форме», – пажадаў Аляксандр Старавойтаў.         

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая