RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяйу Магілёўскай вобласці застаецца стабільнай – Аляксандр Старавойтаў

Сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй у Магілёўскай вобласці застаецца стабільнай. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.

На сённяшнюю раніцу колькасць пацверджаных выпадкаў дасягнула 30, гэта значыць за суткі колькасць хворых вырасла на 9 чалавек. «Практычна ўсе гэтыя людзі ўжо знаходзіліся ў стацыянарах рэгіёна як кантакты першага ўзроўню. Адзін пацыент паступіў да нас з пнеўманіяй, яшчэ адзін – з вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыяй. Усе хворыя атрымліваюць неабходнае лячэнне. Сёння адбываецца вызначэнне эпідланцужка: людзі, якія з імі размаўлялі, таксама бяруцца пад назіранне».

Аляксандр Старавойтаў падкрэсліў, што сярод тых, хто захварэў каранавірусам, цяжкіх выпадкаў няма. У асноўным хвароба працякае ў лёгкай форме. З 30 чалавек толькі двое мае патрэбу ў кіслароднай падтрымцы. Прычым гэта звязана не з апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх, а кіслароднай маскай, якая дапамагае захворванню працякаць лягчэй, а акрыянню наступіць хутчэй.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама нагадаў: асноўнымі сімптомамі каранавіруса з’яўляюцца павышэнне тэмпературы і сухі кашаль.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая