Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу на самае лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Беларусі і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.
У творчым спаборніцтве ўдзельнічалі прафесійныя журналісты і пазаштатныя аўтары, рэдакцыі СМІ, інфармацыйныя агенцтвы. Сёлета для разгляду былі атрыманыя матэрыялы на рускай і беларускай мовах ад 58 удзельнікаў.
За высокапрафесійнае асвятленне тэмы ў намінацыі «Друкаваныя СМІ і інфармацыйныя агенцтвы» журы прысудзіла дыплом III ступені і трэцюю прэмію – газеце «Ударны фронт» (Шклоў). У намінацыі «Тэлевізійныя і радыёвяшчальныя СМІ» дыпломам III ступені і трэцяй прэміяй адзначана галоўны рэдактар радыё «Магілёў» тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Ніна Міхнова.
За высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой узнагароджаны дыпломамі ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў і спецыяльнымі прызамі газеты «Бабруйскае жыццё» і «Трыбуна працы» (Бабруйск), інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.07.2025 - 14:46
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка Горацкага раёна
27.06.2025 - 15:55
«Зыходзячы з вастрыні бягучага моманту». На чым Прэзідэнт заклікаў засяродзіцца краіны ЕАЭС
24.06.2025 - 14:24
22.06.2025 - 10:43