Br2,5 тыс. спонсарскай дапамогі накіраваў прафсаюз Магілёўскай гарадской аўтабазе ўстаноў аховы здароўя.
Сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы кіраўніцтву ўстановы ўручыў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя Віктар Суслаў. «Складаная эпідэміялагічная сітуацыя захоўваецца і сёння, таму медыцынскія работнікі да гэтага часу знаходзяцца на перадавой у барацьбе з COVID-19, – сказаў Віктар Суслаў. – У сувязі з гэтым галіновы прафсаюз актыўна аказвае матэрыяльную дапамогу як работнікам, так і самім установам аховы здароўя: накіроўвае сродкі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, патанненне кошту пуцёвак, арганізуе турыстычныя экскурсіі».
Па словах дырэктара аўтабазы Рамана Філімонава, любая дапамога вельмі значная ў сучасных умовах. Гарадская арганізацыя аказвае аўтатранспартныя паслугі 40 установам аховы здароўя Магілёва і Магілёўскага раёна па перавозцы хворых аўтамабілямі хуткай дапамогі і спецмедтранспартам, праводзіць перадрэйсавы агляд аўтамабіляў перад выездам на лінію. На сённяшні дзень аўтапарк ўстановы – гэта 212 аўтамабіляў. Тут працуе больш за 420 чалавек, у тым ліку 369 вадзіцеляў.
Абласной арганізацыяй галіновага прафсаюза толькі ў 2021 годзе на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і забеспячэнне бяспечнай працы медперсаналу ў неспрыяльных эпідэміялагічных умовах выдзелена Br14 тыс. Грошы выдаткаваны на набыццё сродкаў індывідуальнай абароны, іанізатараў паветра і іншых вырабаў медыцынскага прызначэння. Яшчэ каля Br11 тыс. выдзелена на аказанне матэрыяльнай дапамогі работнікам у сувязі з працяглай хваробай, цяжкім матэрыяльным становішчам і іншымі падставамі.
«Падтрыманне здароўя і рэабілітацыя членаў прафсаюза таксама стала адным з найважнейшых напрамкаў прафсаюзнай дзейнасці, – працягнуў Віктар Суслаў. – Пільная ўвага надаецца пытанням аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння медыцынскіх работнікаў, якія перахварэлі COVID-19. Так, у 2021 годзе прафсаюзнымі пяршоўкамі ў абласную арганізацыю накіроўваліся хадайніцтвы аб выдзяленні фінансавання на патанненне кошту пуцёвак у санаторыі для членаў прафсаюза. Падтрымка ў памеры больш за Br45 тыс. была аказана амаль 200 работнікам».
Па стане на 1 студзеня 2022 года Магілёўская абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў аховы здароўя аб’яднала 171 пяршоўку з агульнай колькасцю каля 30 тыс. чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 13:01
17.04.2025 - 16:42
15.04.2025 - 10:05
10.04.2025 - 12:07
Медыкі Магілёўшчыны - у ліку лаўрэатаў прэміі БПРЗ у галіне аховы працы
09.04.2025 - 12:10
Навучанне прафактыва - інвестыцыя ў будучыню арганізацыі аховы здароўя