RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Спорт і радасць для ўсіх: у Бялыніцкім раёне з'явілася шматфункцыянальная сілавая пляцоўка

У аграгарадку Вішоў Бялыніцкага раёна адкрылі шматфункцыянальную сілавую і дзіцячую пляцоўкі.

Новы спартыўны комплекс у аграгарадку абсталявалі па рэспубліканскім сацыяльным праекце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба «Спорт для ўсіх«», які накіраваны на падтрымку спорту і здаровага ладу жыцця. Шматфукцыянальная пляцоўка прызначана для варкаўту і выканання розных фізічных практыкаванняў. Трэнажоры, баскетбольная пляцоўка, зона для людзей з абмежаванымі магчымасцямі - занятак па сіле тут зможа знайсці кожны.

Мясцовая дзетвара таксама не засталася без падарунка - для іх абсталявалі новую пляцоўку.

Як адзначыла старшыня Бялыніцкага райвыканкама Вольга Прыстрамская, развіццё раёна не спыняецца. «Мы паступова рэалізуем усе свае планы. Многае ўжо зроблена ў раённым цэнтры, мы працягваем надаваць пільную ўвагу такім шматлікім аграгарадкам, як Вішоў, асабліва - іх маленькім жыхарам, - падзялілася яна. - У іх таксама павінны быць годныя ўмовы, дзіцячыя і спартовыя пляцоўкі. Бо гэта развівае ўсебакова і паўнавартасна дзяцей».

Старшыня райвыканкама адзначыла, што адкрыццё пляцовак у Вішове сёння - прыклад згуртаванай сумеснай работы. «Я хачу падзякаваць усім за дапамогу ў рэалізацыі такога сумеснага праекту. Бялыніцкі СВК «Калгас «Радзіма», Бялыніцкая ПМК-241, Бялыніцкае УКП «Жылкамгас» – яны ўсе разам робяць вялікі ўклад у рэалізацыю такіх важных і значных праектаў, – адзначыла яна. - З Прэзідэнцкім спартыўным клубам мы супрацоўнічаем другі год. Рэспубліканскі сацыяльны праект «Спорт для ўсіх»- вельмі патрэбны і важны. Нашы жыхары вельмі задаволеныя, у нас такая пляцоўка ёсць у Бялынічах, і жыхары актыўна ёю карыстаюцца. А зараз і жыхары Вішова змогуць займацца на камфортнай пляцоўцы з сучаснымі трэнажорамі».

У аграгарадку Вішоў пражывае каля 2 тыс. чалавек. І, як падкрэсліла Вольга Прыстромская, тут створаны ўсе ўмовы для камфортнага жыцця.

Па словах старшыні Вішоўскага сельвыканкама Дзмітрыя Карпікава, аграгарадок пастаянна развіваецца. «У мінулым годзе мы адрамантавалі ўсе дарогі. У гэтым годзе, дзеці вельмі прасілі, з'явілася камфортная пляцоўка для гульняў і заняткі спортам. Гэта не першая вялікая пляцоўка ў аграгарадку, ёсць яшчэ адна. Цяпер ва ўсіх жадаючых ёсць магчымасць падтрымліваць сваю фізічную форму і займацца спортам, - расказаў ён. - У нас ёсць магутная арганізацыя - СВК «Калгас «Радзіма», дзе людзі гатовы працаваць і зарабляць. А значыць, нам трэба стварыць умовы для людзей. Гэта дапаможа прыцягнуць і замацаваць тут, у вёсцы, моладзь».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая