Стала вядомая праграма мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада Магілёва. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры гарвыканкама.
13 – 28 чэрвеня
Фестываль вулічнага мастацтва «Doma» (вуліцы горада Магілёва)
22 – 28 чэрвеня
Арт-праект «Мастацтва ў вокнах горада» (вокны ўстаноў і арганізацый горада Магілёва);
26 чэрвеня – 26 ліпеня
Арт-галерэя пад адкрытым небам «Мастак і горад» пры падтрымцы банка ВТБ (Беларусь) (пляцоўка каля УАЗ «Магілёўскі абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр»).
26 чэрвеня
10.00 – Ускладанні кветак і вянкоў да месцаў воінскіх пахаванняў, помнікаў і абеліскаў, прысвечаныя 76-й гадавіне вызвалення горада Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
12.00 – Ускладанне вянкоў і кветак прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў да Вечнага агню, прысвечанае 76-й гадавіне вызвалення горада Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны (плошча Славы).
12.30 – Святочны канцэрт «Зроблены на Магілеўшчыне» і ўрачыстая цырымонія ўручэння штогадовай спецыяльнай прэміі Магілёўскага гарвыканкама «Дасягненне» (пляцоўка ля гарадской ратушы).
14.00 – Урачыстае адкрыццё артаб’екта «Дрэва сяброўства» (пляцоўка каля Магілёўскага гарвыканкама).
14.00 – 16.00 – Святочны экспромт «Музыка над горадам» (пляцоўка каля УАЗ «Магілёўскі абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр»).
27 чэрвеня – 3 ліпеня
Дыстанцыйная акцыя «Веламарафон #76 км за Магілёў», прысвечаная 76-годдзю вызвалення г. Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны (горад Магілёў).
27 чэрвеня
10.00 – 20.00 –Гурман-фэст «На каву ў Магілёў на Вялікай Садовай» (вуліца Ленінская).
На працягу дня – Святочная акцыя распродажаў у гандлёвых аб’ектах горада «753 зніжкі ў Дзень нараджэння».
21.00 – 23.00 Шоу № 1 У Дзень нараджэння (пляцоўка каля УАЗ «Магілёўскі абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр»).
28 чэрвеня
Дзень горада Магілёва, Дзень моладзі
10.00 – 23.00 Акцыя «753 прызнанні ў любові да горада!» (плошча Славы, Камсамольскі сквер).
10.00 – Урачыстае віншаванне з нараджэннем дзіцяці ў гарадскім радзільным доме «З Днём нараджэння ў Дзень нараджэння!» (радзільны дом УАЗ «Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі»).
10.00 – 20.00 –Гурман-фэст «На каву ў Магілёў на Вялікай Садовай» (вуліца Ленінская).
На працягу дня – Святочная акцыя распродажаў у гандлёвых аб’ектах горада «753 зніжкі ў Дзень нараджэння».
11.00 – 12.30 – Моладзевая гарадская эстафета «Бітва двароў» сярод маладых сем’яў горада Магілёва (спартыўная пляцоўка за корпусам № 7 Беларуска-Расійскага ўніверсітэта).
12.00 – Перазвон «У славу горада Магілёва» (храмы горада).
12.00 – 16.00 – Святочная праграма «Роднаму гораду прысвячаецца...» (пляцоўка каля УАЗ «Магілёўскі абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр»).
12.00 – 18.00 – Інтэрактыўная выстава «Я малюю горад» (Камсамольскі сквер).
12.00 – 18.00 –Вялікі гарадскі пікнік (парк у Падніколлі).
12.00 – 18.00 Чытайсквер «753 старонкі...» (сквер 40-годдзя Перамогі).
15.00 – 18.00 – Вуліца смачнага адпачынку на Вялікай Садовай (вуліца Ленінская).
16.00 – 18.00 Моладзевая творчая праграма «моладзевы МІХ», узнагароджанне і гала-канцэрт пераможцаў конкурсу «Артфест», «#Победа75» (пляцоўка каля УАЗ «Магілёўскі абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр»).
16.00 – 18.00 – Велаквест з элементамі гарадскога арыентавання «У рытме горада» (знакавыя месцы г. Магілёва).
18.00 – 20.00 – Віншаванне ад Магілёўскага гарадскога аркестра «У гарадскім садзе іграе» (сквер 40-годдзя Перамогі).
22.30 – Флэшмоб «Запалі горад сваім смартфонам» (плошча Славы).
23.00 – Святочны феерверк «Квітней, любімы Магілёў!» (плошча Славы).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11