Стала вядомая праграма рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
ПРАГРАМА мерапрыемстваў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)
10–11 ліпеня 2021 г. аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна
10 ліпеня (субота)
|
11.00 – 24.00 |
Работа экскурсійнага маршруту па тэматычных пляцоўках свята: «Зроблена ў Беларусі» – выстава прадукцыі ААТ «Мінскі трактарны завод» «Ручнік народнага адзінства» – святочная выстава-кірмаш з працай экспазіцыйна-тэматычных купальскіх падворкаў «Александрыйская гасціна» «Гандлёвая суполка» «Свята кнігі» Маладзёжная пляцоўка «Талака» з творчым праектам «Час выбраў нас» Рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект «Уладар сяла» «Кірмашовыя забавы» Рэспубліканскае спаборніцтва па паўэрліфтынгу – сілавое трохбор’е |
|
15.00-16.00 17.30-18.30 |
«У гасцях у казкі» – забаўляльна-гульнявая пляцоўка для дзяцей з паказам дзіцячага спектакля «Медзведзяня Рым-Цы-Цы» Магілёўскага абласнога тэатра лялек |
|
13.00 – 14.00 16.00 – 17.00 18.30 – 19.30 |
«Свята цырка» – работа цырка-шапіто, эстрадна-цыркавыя паказы і шоу розных цыркавых жанраў побач з шатром, праца фотазоны і кірмашу-продажу сувенірнай і кандытарскай прадукцыі для дзяцей |
|
11.00 – 21.00 |
Работа экспазіцый «Малая радзіма» з наведваннем класа, у якім вучыўся Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка, і «Тканае неба Аляксандрыі» ДУА «Александрыйская сярэдняя школа Шклоўскага раёна». Краязнаўчы музей |
|
16.00 – 18.00 |
«Дзень адчыненых дарог» – абласная тэматычная пляцоўка, прысвечаная 85-годдзю з дня ўтварэння Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Рэспублікі Беларусь Пляцоўка каля вучэбна-спартыўнага цэнтра «Александрыя» ДУ «Цэнтр фізкультурна-аздараўленчай работы з насельніцтвам Шклоўскага раёна» |
Малая канцэртная пляцоўка
11.00–12.00 Канцэртная праграма «Галасы будучыні» з удзелам юных талентаў Магілёўшчыны – выхаванцаў прадзюсарскіх цэнтраў «Ступені», «Анёлы дабра», заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра-студыі «Вясёлка» і салістаў Магілёўскай абласной філармоніі
12.15–13.15 Канцэрт «Люблю Беларусь» калектываў нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў
У канцэрце прымуць удзел калектывы з усіх абласцей і г. Мінска
13.20–14.20 Мюзікл на аснове народных абрадавых стылізаваных песень і мелодый, а таксама аўтарскіх твораў «Вянок на вадзе» з удзелам калектываў і выканаўцаў Магілёўскай вобласці.
Чароўная гісторыя пра каханне, дружбу і вялікую сілу старажытнага скарба, якая здарылася ў купальскую ноч на беразе Дняпра. Аўтар паэтычнага тэксту – Алёна Беланожка
14.30–14.50 Выступленне творчых калектываў Палаца культуры Мінскага трактарнага завода
15.00–15.30 Гурт «Jazz City Band» (г. Магілёў)
15.40–16.20 Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла»
16.30–17.00 Канцэртная праграма «Святочнае кола». Група «Весялуха NEW&band» (г. Магілёў)
17.00–17.30 Цырымонія адкрыцця рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)
17.30–17.45 Паказ новых ільняных калекцый адзення беларускіх вытворцаў, якія ўваходзяць у склад канцэрна «Беллегпрам»
18.00–18.30 Уладальнік дзяржаўнай узнагароды – медаля Францыска Скарыны – Вольга Гарнічар з праграмай «Неба над Магілёўшчынай»
Дэманстрацыйныя палёты самалётаў і парашутыстаў Магілёўскага аэраклуба ДТСААФ імя А. М. Кулагіна (падчас канцэрта)
18.30–19.30 Канцэрт заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Вікторыі Алешка, групы «Галасы Зместа»
19.30–20.30 Канцэрт-караоке, прысвечаны Году народнага адзінства, «Песні, якія нас яднаюць...».
У праграме прагучаць песні беларускіх выканаўцаў і калектываў, песні савецкай эстрады, якія атрымалі шырокае прызнанне ў публікі па ўсёй савецкай і постсавецкай прасторы: ВІА «Песняры», «Верасы», «Сябры», а таксама В. Вуячыча, Я. Еўдакімава і многія іншыя кампазіцыі, упадабаныя беларусамі розных узростаў і пакаленняў, у выкананні салістаў Магілёўскай абласной філармоніі.
Галоўная канцэртная пляцоўка
21.00–23.00 «Галоўны канцэрт» – «народнае» шоу «Песні маёй краіны» («Па заяўках жыхароў Александрыі»)
23.00–23.05 Святочны феерверк
11 ліпеня (нядзеля)
Малая канцэртная пляцоўка
23.30–02.00 Танцавальная шоу-праграма «Дыскатэка 80-90-х. Па-новаму!» з удзелам артыстаў Магілёўскай вобласці, найлепшых ды-джэяў Беларусі
* У праграме магчымыя змены
Дадатковую інфармацыю пра свята можна даведацца тут
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04