Сталі вядомыя падрабязнасці падпісанага Прэзідэнтам Беларусі ўказа «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя». У адпаведнасці з дакументам, медыцынскім работнікам за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі, устаноўлена штомесячная надбаўка, памер якой дыферэнцаваны па арганізацыях (структурных падраздзяленнях) і катэгорыях работнікаў.
У арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу пацыентам у амбулаторных умовах, і ў Рэспубліканскім цэнтры арганізацыі медыцынскага рэагавання штомесячная надбаўка ўрачам складзе Br1 тыс., медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй – Br500, іншым работнікам – Br300.
У інфекцыйных аддзяленнях, прыёмных аддзяленнях бальнічных арганізацый аховы здароўя, санітарна-эпідэміялагічных арганізацыях аховы здароўя, якія ажыццяўляюць мерапрыемствы ў ачагах інфекцыі, на памежных пераходах, санітарна-каранцінных пунктах, лабараторныя даследаванні на вірусныя інфекцыі, у лабараторыях арганізацый аховы здароўя і РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, у патолагаанатамічных аддзяленнях, у рэнтгенаўскіх аддзяленнях (кабінетах), у аддзяленнях (кабінетах) рэнтгенаўскай камп’ютарнай тамаграфіі штомесячная надбаўка ўрачам складзе Br1,5 тыс., медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй – Br1,3 тыс., іншым работнікам – Br900.
У аддзяленнях анестэзіялогіі і рэанімацыі, інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі, у арганізацыях аховы здароўя службы хуткай медыцынскай дапамогі штомесячная надбаўка ўрачам складзе Br3 тыс., медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй – Br2 тыс., іншым работнікам – Br1 тыс.
У аддзяленнях анестэзіялогіі і рэанімацыі, лабараторыях арганізацый аховы здароўя, задзейнічаных у выкананні даследаванняў на вірусы, работнікі якіх пераведзены на закрыты 3-зменны рэжым працы, штомесячная надбаўка ўрачам складзе Br4 тыс., медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй – Br3 тыс., іншым работнікам – Br1,5 тыс.
Такім чынам, людзі за сваю працу будуць ўзнагароджаныя суразмерна нагрузцы, узроўню небяспекі і адказнасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 13:01
17.04.2025 - 16:42
15.04.2025 - 10:05
10.04.2025 - 12:07
Медыкі Магілёўшчыны - у ліку лаўрэатаў прэміі БПРЗ у галіне аховы працы
09.04.2025 - 12:10
Навучанне прафактыва - інвестыцыя ў будучыню арганізацыі аховы здароўя