Старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала АНТ расказаў аб асаблівасцях маючых адбыцца выбараў.
«У розных рэгіёнах будзе выдавацца розная колькасць бюлетэняў. Напрыклад, у сельскай мясцовасці будуць выдавацца чатыры бюлетэні, калі грамадзяне будуць галасаваць адначасова за дэпутатаў сельскага або пасялковага савета, за абранне дэпутатаў раённага савета дэпутатаў, абласнога савета дэпутатаў і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. У Мінску крыху прасцей - будуць выдавацца два бюлетэні па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Мы крыху скарацілі выбарчы цыкл. Раней у 4 гады мы праводзілі тры выбары і фактычна знаходзіліся ў стане перманентнага выбарчага працэсу. Канешне, гэта стварала пэўныя складанасці і для дзяржавы, і для грамадства. Цяпер мы будзем праводзіць двое выбараў фактычна раз на 5 гадоў. Адпаведна павялічыліся паўнамоцтвы дэпутатаў да 5 гадоў, змяніліся патрабаванні да патэнцыйных кандыдатаў як у прэзідэнты, так і ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты мясцовых саветаў. У чым яшчэ асаблівасці? Пасля завяршэння адзінага дня галасавання нам трэба яшчэ працягнуты выбарчы цыкл: спачатку абраць членаў Савета Рэспублікі, таксама трэба будзе абраць дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад нававыбраных дэпутатаў мясцовых саветаў (законам вызначана, што такіх павінна быць 350), і дэлегатаў выбраць ад структур грамадзянскай супольнасці, якіх будзе 400 чалавек», - распавёў Ігар Карпенка.
Адказваючы на пытанне, ці пераняла Беларусь вопыт у суседзяў (нядаўна ў Расіі таксама праходзілі выбары), старшыня ЦВК зазначыў, што любы вопыт выкарыстоўваецца выключна ў нацыянальных інтарэсах. «Вопыт, які ёсць не толькі ў Расіі, але і ў краінах СНД, мы прымяняем з рознымі неабходнымі відазмяненнямі, дапаўненнямі, са сваім бачаннем і разуменнем. Дарэчы, зараз пачала працу Кансультатыўная рада выбарчых органаў краінаў СНД. Гэта калегіяльны орган якраз для абмеркавання актуальных праблем з працы выбарчых сістэм, абмену досведам, абмену інфармацыяй», - дадаў ён.
Ігар Карпенка праінфармаваў, што нядаўна ў Санкт-Пецярбургу праходзіў круглы стол па пытаннях электаральнай бяспекі, электаральнага суверэнітэту. «Любая электаральная кампанія мусіць разглядацца не толькі з пункту гледжання легітымізацыі органаў дзяржаўнага кіравання з наданнем пэўнага прававога статусу, але і з пункту гледжання аналізу, як працуе выбарчая сістэма, што неабходна ўдасканальваць. Пры разглядзе Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі мы паспрабавалі ўключыць такое паняцце, як электаральны суверэнітэт як неад'емнае, выключнае права суверэннай дзяржавы самастойна, без умяшанняў праводзіць выбары. Мы для сябе ўжо вызначылі напрамкі, якія павінны паставіць заслону спробам уплыву на выбарчую сістэму, у першую чаргу звонку. Нажаль, такія спробы ёсць, мы ўсё гушчару гэта назіраем. Прыкладаў мноства, у тым ліку і ў нашых найбліжэйшых суседзяў, калі выкарыстоўваюць розныя гібрыдныя формы ўплыву, розныя формы дэстабілізацыі абстаноўкі. Таму мы гэтыя пытанні абмяркоўвалі, вядома, заклалі шэраг і юрыдычных нормаў, якія павінны гэтаму перашкаджаць», - падкрэсліў старшыня ЦВК.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.02.2025 - 11:36
Юных гледачоў 27 лютага запрашаюць на прэм'еру анімацыйнага фільма пра дзяржаўныя сімвалы
26.02.2025 - 09:45
Прафсаюзныя санаторыі штогод аздараўліваюць каля 100 тыс. чалавек
26.02.2025 - 08:59
25.02.2025 - 19:31