Заключны этап універсітэцкіх алімпіяд пройдзе ў рэгіянальных ВНУ 21 і 22 лютага 2026 года. Пра гэта паведаміла кансультантка ўпраўлення вышэйшай адукацыі галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Наталля Жытнікава.
Прадстаўнік Мінадукацыі нагадала, што ў 21 рэгіянальнай ВНУ ўжо трэці год праводзяцца ўніверсітэцкія алімпіяды, удзельнічаць у якіх маюць права навучэнцы 11-х класаў. Універсітэцкая алімпіяда складаецца з двух этапаў: папярэдні можа праходзіць у дыстанцыйным фармаце, заключны - толькі ў вочным. «Заключны этап пройдзе 21 лютага па матэматыцы, біялогіі, рускай мове, рускай літаратуры, геаграфіі гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, нямецкай мове, працоўным навучанні. 22 лютага правядуць алімпіяды па фізіцы, хіміі, беларускай мове, беларускай літаратуры, англійскай мове, інфарматыцы, выяўленчым мастацтве, фізічнай культуры і здароўі», - распавяла Наталля Жытнікава.
У трох сельскагаспадарчых устаноў вышэйшай адукацыі - Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі - заключны этап універсітэцкіх алімпіяд адбудзецца 28 лютага, удзельнікі здадуць матэматыку, біялогію, хімію.
«З 1 лістапада ўсе ВНУ размесцяць палажэнні аб універсітэцкіх алімпіядах, у якіх будзе вызначаны пералік прадметаў выпрабаванняў, якія праводзяцца, а таксама пералік спецыяльнасцяў, на якія могуць быць залічаны пераможцы алімпіяд. Рэгістрацыя пачнецца ў лістападзе, уся інфармацыя будзе размешчана на сайтах устаноў вышэйшай адукацыі», - паінфармавала кансультант упраўлення.
Колькасць месцаў для залічэння без уступных іспытаў пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд па кожнай спецыяльнасці ВНУ апублікуюць не пазней за 1 красавіка.
«Калі аналізаваць тры гады, на працягу якіх у Беларусі праводзяцца ўніверсітэцкія алімпіяды, то цікавасць у абітурыентаў да гэтай траекторыі паступлення ў рэгіянальныя ВНУ вельмі высокая і штогод расце. Выпускнікі школ бачаць у гэтым дадатковую магчымасць стаць студэнтам і праверыць свае сілы, пашырыць кругагляд», - дадала Наталля Жытнікава.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.10.2025 - 14:55
Гатовы Радзіме служыць: магілёўскім школьнікам расказалі пра прэстыж ваенных прафесій
22.10.2025 - 13:41
22.10.2025 - 11:11
У дзіцячым садку №119 Магілёва ў 12 рознаўзроставых групах займаюцца 256 выхаванцаў
21.10.2025 - 14:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 25 кастрычніка