Сярод тых, хто прадставіць Магілёўскую вобласць на Усебеларускім народным сходзе, будзе і мсціслаўская дэлегацыя. У яе ўваходзіць старшыня Ходасаўскага сельвыканкама Анатоль Пруднікаў. Яго добра ведаюць і паважаюць не толькі ў Ходасах і прылеглых вёсках, але і ў раёне. Пад яго кіраўніцтвам сельсавет тры гады запар уваходзіў у спіс найлепшых і не здае гэтыя пазіцыі і сёння.
Карэспандэнтдаведалася, што ён хацеў бы абмеркаваць на народным вечы.
– Анатоль Юр’евіч, Вы ўпершыню абраны дэлегатам. Якія адчувалі эмоцыі, даведаўшыся пра гэта?
– Адчуў вялікую адказнасць. Пабываць на Усебеларускім народным сходзе –гэта значыць сустрэць аднадумцаў, людзей, якія неабыякавыя да лёсу Беларусі і яе развіцця. Усе мы хочам змяніць наша жыццё да лепшага. І толькі наш беларускі народ можа гэта зрабіць сумеснымі намаганнямі і мірным шляхам, бо працавітасць закладзена ў нас на генетычным узроўні.
– Праблемы, якія будуць падымацца на народным форуме, абмяркоўваюць ужо не першы месяц. Што хвалюе асабіста Вас і Вашых калег?
– Паколькі я сельскі жыхар, мяне хвалюе будучыня беларускай вёскі, эфектыўнасць працы органаў мясцовага самакіравання, падтрымка і развіццё асабістых падсобных і сялянска-фермерскіх гаспадарак, добраўпарадкаванне тэрыторыі, прывабліванне інвестыцый. На дыялогавых пляцоўках абмяркоўвалася значэнне працы сельскіх дэпутатаў і прадстаўнікоў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Асабіста для мяне гэтыя людзі –сапраўдная падтрымка і апора. Немагчыма быць у курсе ўсіх праблем у сельсавеце. Але штодзённая сувязь са старастамі і актыўная праца дэпутатаў з насельніцтвам дазваляе аператыўна вырашаць пытанні. На мой погляд, важна ствараць, пашыраць магчымасці для мясцовага самакіравання, граматна пераразмяркоўваць іх паўнамоцтвы і фінансава стымуляваць, падтрымліваць грамадзянскую ініцыятыву, мець магчымасць самім размяркоўваць свой бюджэт.
– Што змянілася ў Ходасаўскім сельсавеце за мінулыя пяць гадоў?
– Мы імкнуліся надаваць увагу кожнай сферы. За гэтыя гады адкрылася пяць сялянска-фермерскіх гаспадарак, прываблена 15 тысяч долараў інвестыцый, свае гранты для развіцця атрымалі нашы прадпрымальнікі, якія і цяпер паспяхова развіваюць сваю справу. За гэты перыяд істотна змянілася і дэмаграфічная сітуацыя. У мінулым годзе ў Ходасаўскім дзіцячым садзе адкрылася дадатковая група. У верасні за парты сядзе 25 першакласнікаў. Сёння аграгарадок інтэнсіўна развіваецца. Тут створана зручная інфраструктура: амбулаторыя з сучасным абсталяваннем, сельскі дом культуры, дзіцячая школа мастацтваў, добра пастаўлена праца як кааператыўнага, так і прыватнага гандлю. Вялікую працу мы правялі па добраўпарадкаванні тэрыторыі, былі адкрыты спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі, парк Дружбы, пабудаваны станцыі абезжалезвання вады, рамантуюцца праблемныя ўчасткі дарог. У бягучым годзе новы асфальт будзе пакладзены на некалькіх вуліцах аграгарадка. Для вырашэння праблем жыхары вёсак могуць звярнуцца ў сельвыканкам і пазваніць на прамыя тэлефонныя лініі, наведаць выязныя прыёмы, якія рэгулярна праводзяцца кіраўніцтвам раёна і кіраўнікамі арганізацый і службаў.
– Якое пытанне Вы б абмеркавалі з іншымі дэлегатамі на народным форуме?
– Хацеў бы абмеркаваць змены, якія наспелі ў сістэме органаў мясцовага самакіравання і пагаварыць пра тое, што сёння трэба сельскім жыхарам. Нам важна чуць людзей, прымаць іх ініцыятывы, стымуляваць іх удзел у жыцці вёскі, пазбавіць ад бюракратызацыі сістэмы, калі яны прыйшлі да нас са сваім важным для жыцця населенага пункта сацыяльным праектам. Лічу, у будучыні трэба спрасціць і ўзмацніць зваротную сувязь з грамадзянскай супольнасцю і мясцовым самакіраваннем.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе