Міхаіл Гулы, старшыня Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта:
– Два дні працы на VI Усебеларускім народным сходзе запомніліся яркім, магутным выступленнем кіраўніка дзяржавы, маштабнасцю форума. Гэта была магчымасць зносін з рознымі людзьмі, выказвання сваёй пазіцыі і шчырая зацікаўленасць удзельнікаў у перспектывах развіцця краіны.
Усебеларускае народнае веча стала вынікам працы дыялогавых пляцовак, якія праходзілі ва ўсіх рэгіёнах, і дазволіла аб’яднаць самыя лепшыя і важныя ініцыятывы, прапановы – яны ляглі ў аснову трывалага падмурка развіцця на новую пяцігодку.
Па выніках працы форума адобраны асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады, вызначаны галоўныя кірункі грамадска-палітычнага развіцця.
Кіраўніком дзяржавы адзначаны вялікі ўклад сельскай гаспадаркі ў эканоміку краіны. Прыемна ўсведамляць, што мы, кіраўчане, уносім сваю лепту ў арганізацыю харчовай бяспекі нашай дзяржавы.
Прэзідэнт у сваім выступленні абазначыў прыярытэты беларускай дзяржавы. Яны застаюцца нязменнымі – гэта патрэбы і запыты чалавека: годныя працоўныя месцы з годнай аплатай працы, даступныя цэны на тавары і паслугі, у канчатковым выніку – паляпшэнне якасці жыцця людзей. Але першарадная задача сёння – не згубіць тое, што заваявана за чвэрць стагоддзя незалежнасці. Зараз будучыня нашай краіны, як ніколі, залежыць ад кожнага з нас. Не на словах, а на справе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.07.2025 - 15:34
Размеркаванне скончылася, а праца - не. Калі маладыя спецыялісты вырашаюць застацца
24.07.2025 - 10:27
Аддача, дысцыпліна і арганізаванасць: аграрый - аб складнікаў поспеху на ўборачнай
22.07.2025 - 09:19
Вытрыманы ў духу часу вобраз - дэпутат выказалася аб адзенні дзелавога стылю ў школе
21.07.2025 - 09:58
Гендырэктар Магілёўскага мясакамбіната: для перапрацоўшчыкаў важна, каб збожжа было ўбрана без страт
21.07.2025 - 09:06