Сустрэча старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі з актывам Асіповіцкага раёна адбылася ў ГЦК «Равеснік».
У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк і старшыня Асіповіцкага райвыканкама Андрэй Дубінчык.
Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што ў пачатку новага года самы час абмеркаваць тое, што зроблена ў мінулым годзе:
- Скончыўся год. Самы час абмеркаваць, што зроблена, якія з абяцанняў выкананы, што не атрымалася, над чым мы працуем далей.
Цяпер як ніколі актуальная фраза «моцныя рэгіёны - моцная краіна». Неабходна кансалідацыя намаганняў. Трэба развіваць ініцыятыву, удасканальваць сістэму дыялогу з жыхарамі, прыцягваючы іх да вырашэння актуальных пытанняў. Гэта дазволіць нам эфектыўна накіроўваць рэсурсы на вырашэнне найбольш важных праблем. Мы павінны слухаць і чуць людзей, абапірацца ў сваёй працы на іх думку. Толькі такі падыход прынясе вынік.
Губернатар таксама адзначыў, што асноўнымі прыярытэтамі рэгіянальнага развіцця, як і раней, застаюцца жыллё, камфортнае асяроддзе, дарогі.
- Нямала зроблена і па Асіповіцкім раёне. У прыярытэце тут стан вуліц і аўтамабільных дарог. Усяго ў мінулым годзе на рамонт і ўтрыманне мясцовых дарог накіравана больш як Br8 млн. Гэта дазволіла адрамантаваць 27 кіламетраў дарожнага палатна. Для чаго і была набыта спецыялізаваная тэхніка: МАЗ, два трактары МТЗ.
На ўтрыманне і рамонт вуліц населеных пунктаў раёна выдзелена Br3,7 млн., адрамантавана больш як 78 тыс. кв. м. У гэты аб'ём уключаны шэраг дарог і вуліц з улікам зваротаў жыхароў раёна. На бягучы год запланаваны работы па комплексным рамонце вулічна-дарожнай сеткі ў аграгарадку Вяззе на суму больш як Br800 тыс.
А для якаснага транспартнага абслугоўвання жыхароў Асіповіцкага раёна ў мінулым годзе было набыта пяць аўтобусаў, чатыры з іх для прыгарадных і міжгародніх перавозак пасажыраў. На 2025 год запланавана набыццё яшчэ двух аўтобусаў, - падкрэсліў кіраўнік Прыдняпроўскага краю.
Яшчэ адзін з прыярытэтаў - жыллё.
Анатоль Ісачанка адзначыў значнасць будаўніцтва жыллёвага фонду для сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян:
- Разумеючы важнасць гэтага пытання, у 2024 годзе ўвялі ў эксплуатацыю больш за 23 тыс. кв. м жылля, з якіх 10 тысяч - індывідуальнае будаўніцтва, а таксама 72-кватэрны арэндны жылы дом. Вядзецца будаўніцтва яшчэ аднаго шматкватэрнага жылога дома для шматдзетных і іншых сацыяльна неабароненых катэгорый з уводам у эксплуатацыю ў 2025 годзе.
Падтрымка такіх групаў насельніцтва зьяўляецца для нас першачарговай задачай. Такі падыход мы будзем прымяняць і далей.
Жыллё павінна быць не толькі даступным, але і камфортным.
- Стварэнне камфортных умоў для жыцця нашых людзей - аснова ўсяго, - падкрэсліў Анатоль Ісачанка.
- Па сутнасці, стварэнне ўмоў для камфортнага пражывання грамадзян - гэта ўся сфера жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У мінулым годзе капітальна адрамантавана сем жылых дамоў. У гэтым годзе мы плануем адрамантаваць яшчэ сем шматкватэрных дамоў, чатыры з якіх былі ўключаны ў планы работ па зваротах грамадзян. Акрамя таго, у 2024 годзе выкананы рамонт 41 даху жылых дамоў плошчай больш за 7, 7 тыс. кв. м і адрамантавана каля 17 тысяч метраў пагонных сценавых панэляў (25 жылых дамоў).
Гэта ўжо дало свой станоўчы вынік, бо колькасць зваротаў па гэтых пытаннях значна скарацілася. Менавіта таму ў 2025 годзе мы працягнем практыку выдзялення сродкаў на гэтыя мэты, - сказаў губернатар.
Анатоль Ісачанка звярнуў увагу на адзін з ключавых пастулатаў Усебеларускага народнага сходу: «сацыяльная дзяржава - гэта наш нязменны нацыянальны брэнд».
- Менавіта таму звыш 70% выдаткаў бюджэтаў раёнаў накіроўваюцца на сацыяльную сферу, - падкрэсліў кіраўнік Прыдняпроўскага краю.
Гаворачы аб развіцці медыцыны, Анатоль Ісачанка адзначыў: па ўсёй вобласці прадаўжаецца комплекснае ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя.
- У мінулым годзе на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў Асіповіцкага раёна накіравана больш як Br2,2 млн. Закуплена абсталяванне для цэнтралізаванага стэрылізацыйнага аддзялення і эндаскапічнае абсталяванне. Разумеючы важнасць аператыўнасці пры аказанні дапамогі, у 2024 годзе для Асіповіцкай ЦРБ закуплены аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі.
Не абышоў Анатоль Міхайлавіч бокам і пытанне аб адукацыі.
- Наша мэта - стварэнне роўных умоў для атрымання якаснай адукацыі незалежна ад месца пражывання, - адзначыў губернатар.
- У кастрычніку мінулага года завершана будаўніцтва і ўведзена ў эксплуатацыю прасторная школа ў Асіповічах, якая адпавядае ўсім сучасным патрабаванням. Пад адным дахам размясцілася школа на 880 навучэнцаў і дзіцячы садок на 75 месцаў. Абсталявана фізкультурна-спартыўная зона, якая складаецца са школьнага стадыёна і спартыўных пляцовак. Кошт аб'екта склаў Br43,4 млн.
Акрамя таго, у мінулым годзе ажыццёўлены рамонт ва ўстановах адукацыі раёна на суму больш як Br5 млн..
Асобную ўвагу кіраўнік Прыдняпроўскага краю ўдзяліў школьнаму харчаванню. У мінулым годзе ўсе школы Асіповіцкага раёна завяршылі пераход на арганізацыю харчавання ў адпаведнасці з новымі прынцыпамі. Для гэтага закуплена неабходнае абсталяванне.
- Галоўнае на дадзеным этапе - забяспечыць на месцах кантроль за якасцю, каб дзецям было смачна як дома. Інвестыцыі і мадэрнізацыя вытворчасці - залог стабільнага развіцця рэгіёну, - падкрэсліў Анатоль Ісачанка.
Кіраўнік рэгіёну адзначыў значныя поспехі Асіповіцкага раёна ў прыцягненні інвестыцый у рэгіён:
- Развіццё кожнага рэгіёну напрамую залежыць ад стабільнай работы рэальнага сектара эканомікі, якую шмат у чым вызначаюць аб'ёмы інвестыцый і мадэрнізацыя вытворчасцей.
У Асіповіцкім раёне адзначаецца рост інвестыцыйнай актыўнасці. У 2024 годзе на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы выкарыстана Br200 млн. інвестыцый у асноўны капітал, што на 60 працэнтаў больш, чым у 2023 годзе.
Праводзіцца тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыя вытворчасці «Асіповіцкага завода аўтамабільных агрэгатаў».
Адмысловая ўвага нададзена тэме «Адзін раён - адзін праект». У рамках ініцыятывы філіялам Ялізава «Гродзенскага шклозавода» рэалізаваны праект па стварэнні вытворчага ўчастка падрыхтоўкі і сартавання шклабою.
У завяршэнні свайго выступу Анатоль Ісачанка адказаў на пытанні прысутных і падвёў вынік сустрэчы з актывам раёна:
- Гэты год не абяцае быць лёгкім. На шляху рэалізацыі намечаных сацыяльна-эканамічных праграм нам разам трэба будзе вырашыць яшчэ шмат задач. Ад нас з вамі залежаць сучаснасць і будучыня Рэспублікі Беларусь. Усім нам трэба будзе іспыт на сталасць - палітычную, эканамічную і прафесійную.
Як адзначыў наш Прэзідэнт, менавіта поспехі і дасягненні людзей ствараюць гісторыю дзяржавы, аб'ядноўваюць народ і фарміруюць імідж моцнай, паспяховай, стваральнай і абавязкова прыгожай краіны.
Таму я перакананы, што якімі б напружанымі і адказнымі не былі пастаўленыя задачы, яны будуць паспяхова вырашаны, таму што мы - адзіныя! Мы думаем аб сваёй Радзіме! І сваю будучыню мы будзем будаваць толькі разам! Разам з нашым Прэзідэнтам! Таму што час абраў нас!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11
16.04.2025 - 15:15