RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сустрэчу з актывам Глускага раёна

У Глуску прайшла сустрэча старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі з актывам раёна.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы, доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк, старшыня Глускага райвыканкама Аляксей Жураўлёў.

Анатоль Ісачанка падчас сустрэчы падкрэсліў: скончыўся год, самы час абмеркаваць тое, што зроблена.

- Пагаворым аб тым, якія з абяцанняў выкананы, што не атрымалася, над чым мы працуем далей. І што трэба зрабіць у 2025 годзе. Цяпер як ніколі актуальная фраза: моцныя рэгіёны - моцная краіна. Неабходная кансалідацыя намаганняў, - пазначыў кіраўнік Прыдняпроўскага краю. - Трэба развіваць ініцыятыву, удасканальваць сістэму дыялогу з жыхарамі, прыцягваючы іх да вырашэння актуальных пытанняў. Гэта дазволіць нам эфектыўна накіроўваць рэсурсы на вырашэнне найбольш важных праблем. Мы павінны слухаць і чуць людзей, абапірацца ў сваёй працы на іх думку. Толькі такі падыход прынясе вынік.

Анатоль Ісачанка таксама адзначыў: мінулы год - Год якасці - нацэліў усіх нас на тое, што менавіта якасць жыцця нашых людзей павінна заставацца нязменным прыярытэтам.

- Прычым гэта не разавая акцыя. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы ў навагоднім звароце да беларусаў, наступная пяцігодка ў нашай краіне будзе пяцігодкай якасці. Кожны яе год мы прысвяцім аднаму найважнейшаму напрамку. Пачнём з Года добраўпарадкавання краіны. Мэта добраўпарадкавання нашай Беларусі - павышэнне якасці жыцця людзей.

Я заўважу, што ў нас павінна быць дакладнае разуменне - толькі ад выніку нашай працы будзе залежаць, як мы будзем жыць далей, - дадаў губернатар.

Ён таксама адзначыў: асноўнымі прыярытэтамі рэгіянальнага развіцця, як і раней, застаюцца жыллё, камфортнае асяроддзе, дарогі. Нямала зроблена і ў Глускім раёне.

- У прыярытэце тут - стан вуліц і аўтамабільных дарог. Усяго ў мінулым годзе на рамонт і ўтрыманне мясцовых дарог накіравана Br6 млн. Гэта дазволіла адрамантаваць 22 кіламетры дарог, - пазначыў губернатар. - Без увагі не засталіся і вуліцы населеных пунктаў Глускага раёна. На іх утрыманне і рамонт у 2024 годзе выдзелена больш як Br1 млн., адрамантавана каля 23 тысяч кв. метраў. Для якаснага транспартнага абслугоўвання жыхароў у мінулым годзе было набыта чатыры аўтобусы для гарадскіх і прыгарадных перавозак пасажыраў.

Па словах губернатара, адным з прыярытэтаў рэгіянальнага развіцця з'яўляецца будаўніцтва жылля. Гэта падкрэсліў Анатоль Ісачанка на сустрэчы з актывам Глускага раёна.

- Разумеючы важнасць гэтага пытання, у 2024 годзе ўвялі ў эксплуатацыю амаль 2, 5 тыс. кв. метраў жылля, з якіх 1,7 тысячы - індывідуальнае будаўніцтва, а таксама 16-кватэрны жылы дом для шматдзетных і іншых сацыяльна неабароненых катэгорый, - праінфармаваў Анатоль Ісачанка.

Спыніўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама і на адным з ключавых пастулатаў Усебеларускага народнага сходу: «Сацыяльная дзяржава - гэта наш нязменны нацыянальны брэнд».

- Менавіта таму звыш 70% выдаткаў бюджэтаў раёнаў накіроўваецца на сацыяльную сферу, - падкрэсліў кіраўнік Прыдняпроўскага краю.

Гаворачы аб развіцці медыцыны, Анатоль Ісачанка падкрэсліў: па ўсёй вобласці прадаўжаецца комплекснае развіццё сістэмы аховы здароўя.

- У мінулым годзе на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы накіравана больш за 1,5 млн рублёў. У тым ліку завершаны работы па ўладкаванні ліфта ў будынку паліклінікі УАЗ «Глуская цэнтральная раённая бальніца». Закуплена абсталяванне для цэнтралізаванага стэрылізацыйнага аддзялення і рэанімацыйна-анестэзіялагічнае абсталяванне, - пазначыў кіраўнік рэгіёну.

У час сустрэчы размова ішла і аб стварэнні камфортных умоў для жыцця людзей.

- Па сутнасці, стварэнне ўмоў для камфортнага пражывання грамадзян - гэта ўся сфера жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У мінулым годзе капітальна адрамантавана два жылыя дамы, - сказаў губернатар.

Асаблівая ўвага была ўдзелена сферы адукацыі раёна. Анатоль Ісачанка падкрэсліў: сёння важна стварэнне роўных умоў для атрымання якаснай адукацыі незалежна ад месца пражывання.

- Разумеючы гэта, дзяржава ўкладвае і будзе ўкладваць сродкі ў адукацыю. Так, у мінулым годзе ажыццёўлены рамонт на суму больш як Br500 тыс. Завершана маштабная работа па замене аконных блокаў ва ўсіх установах адукацыі раёна.

Для падвозу навучэнцаў у 2024 годзе набыты адзін новы аўтобус. І на гэтым мы не спыняемся. У 2025 годзе прадугледжана яшчэ больш як Br500 тыс. на падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года, - абазначыў кіраўнік Магілёўскай вобласці. - У мінулым годзе ўсе школы Глускага раёна завяршылі пераход на арганізацыю харчавання ў адпаведнасці з новымі прынцыпамі. Для гэтага закуплена неабходнае абсталяванне. Галоўнае на дадзеным этапе - забяспечыць на месцах кантроль за якасцю, каб дзецям было смачна як дома.

Галоўная задача для педагога, як сказаў Анатоль Ісачанка, — даць дзецям неабходныя веды і выхаваць сапраўднага патрыёта сваёй краіны.

Ведучы размову аб эканамічным складальніку раёна, губернатар адзначыў: у раёне адзначаецца рост інвестыцыйнай актыўнасці.

- У 2024 годзе ў эканоміку раёна прыцягнута каля Br31 млн інвестыцый у асноўны капітал, што на 32% больш, чым у 2023 годзе. Асаблівую ўвагу мы ўдзяляем прэзідэнцкай праграме «Адзін раён - адзін праект», - дадаў Анатоль Міхайлавіч. — У раёне ўжо рэалізаваны два такія інвестпраекты. Так, прадпрыемствам «Зелянвуд» арганізавана дрэваапрацоўчая вытворчасць, на якой створана больш за 40 новых працоўных месцаў. Глускім райспажыўтаварыствам завершана рэалізацыя інвестпраекта па стварэнню вытворчасці па фасоўцы і ўпакоўцы замарожанай садавінагароднінай і ягаднай прадукцыі са стварэннем пяці працоўных месцаў.

Падводзячы вынік сустрэчы з актывам Глускага раёна, Анатоль Ісачанка пазначыў:

- Гэты год не абяцае быць лёгкім. На шляху рэалізацыі намечаных сацыяльна-эканамічных праграм нам разам трэба будзе вырашыць яшчэ шмат задач. Ад нас з вамі залежаць сучаснасць і будучыня Рэспублікі Беларусь. Усім нам трэба будзе іспыт на сталасць - палітычную, эканамічную і прафесійную. Як паказвае праведзенае ў канцы мінулага года сацдаследаванне, больш як 90% рэспандэнтаў Магілёўскай вобласці плануюць прымаць удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Больш за 406 тысяч жыхароў нашай вобласці паставілі свае подпісы за вылучэнне кандыдатам у Прэзідэнты Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Тым самым пацвердзіўшы сваё жаданне жыць у стабільнай і спакойнай краіне.

- Прыклад Украіны ярка паказвае, як можна практычна вывярнуць навыварат ўсю краіну. Як мага ва ўгоду заходнім лялькаводам з сябра зрабіць ворага. Усё гэта магло закрануць і нашу краіну, калі б у Беларусі не было моцнага лідэра, — сказаў на заканчэнне кіраўнік Прыдняпроўскага краю.

 mogilevnews.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая