Праблемы працаўладкавання, вырашэнне камунальных пытанняў, транспарт у аддаленыя вёскі, добраўпарадкаванне тэрыторый – пра ўсё гэта гаварылі сёння жыхары Магілёўскай вобласці кіраўніку рэгіёна.
Віктар Куцапелаў, які жыве ў раёне станцыі Буйнічы, што ў Магілёўскім раёне, паскардзіўся на перабоі з гарачай вадой. Маўляў, у пад’ездзе, у якім знаходзіцца яго кватэра, жыхары ўжо пачынаюць забываць, што такое гарачае водазабеспячэнне. Куды толькі ні звярталіся, але толку пакуль няма. Пытанне было ўзята на кантроль. А адразу пасля званка старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда паведаміў, што брыгада раённага «Жылкамгаса» працуе на месцы, каб аператыўна вырашыць праблему.
Магіляўчанка Марына Раманава гаварыла аб тым, што ў двары яе дома пачалося добраўпарадкаванне – зроблена вялікая паркоўка. Быццам бы выдатна. Але знік гаспадарчы куток, дзе раней можна было вывесіць сушыцца бялізну. Аказалася, што работы толькі пачаліся. І прыстасаванні для гаспадарчых патрэб зніклі не канчаткова. У найбліжэйшы час яны з’явяцца зноў.
Кіраўнік фермерскай гаспадаркі «Васілёк» з Дрыбінскага раёна Васіль Ігнаценка наракаў на тое, што камбінаты хлебапрадуктаў – як Магілёўскі, так і Бабруйскі – не разлічыліся з ім за здадзенае зерне. Прычым ёсць доўг і за 2018 год. Да Новага года запазычанасць будзе пагашаная.
Усяго на «прамую лінію» звярнуліся 23 чалавекі. Узнятыя імі пытанні ўзяты на кантроль.
Павел Мінчанка, фото – Андрэй Сазонаў, СБ
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.07.2025 - 14:46
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка Горацкага раёна
27.06.2025 - 15:55
«Зыходзячы з вастрыні бягучага моманту». На чым Прэзідэнт заклікаў засяродзіцца краіны ЕАЭС
24.06.2025 - 14:24
22.06.2025 - 10:43