Старшыня Мсціслаўскага раённага Савета дэпутатаў Алена Клеянкова ў 2020 годзе таксама прымала ўдзел у гістарычным мітынгу ў падтрымку дзеючага кіраўніка дзяржавы.
– Два гады таму разам з тысячамі аднадумцаў я стаяла на плошчы Незалежнасці пад чырвона-зялёным сцягам, – успамінае Алена Аляксандраўна. – Апанентаў было шмат, але нас было яшчэ больш. І мы прыйшлі на плошчу не дзеля пустых прыгожых абяцанняў. Мы прыйшлі адстаяць тое, што ўжо мелі: незалежнасць, суверэнітэт і свабоду.
Мы прыйшлі падтрымаць дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку, які больш чым за 2 дзясяткі гадоў зрабіў многае для таго, каб наша Беларусь стала сучаснай еўрапейскай краінай, каб развіваліся яе вялікія і малыя гарады, прамысловасць, эканоміка, медыцына.
І наша сіла ў адзінстве. Адзінай вялікай дружнай сям’ёй нам удалося захаваць стабільнасць грамадства і дзейную ўладу.
У ворагаў і правакатараў не атрымалася паставіць беларусаў на калені, расцягнуць на кавалкі беларускія землі, пасеяць страх і паніку. У наш дом не прыйшла вайна.
Дзякуючы мудрасці і дальнабачнасці Аляксандра Рыгоравіча, Беларусь не паддалася на шматлікія правакацыі, не зламалася і змагла пераарыентавацца ва ўмовах санкцыйнага ціску, выстаяла, нягледзячы ні на што. А значыць тады, на плошчы, мы зрабілі дакладны выбар, і сёння ідзём правільным шляхам!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.04.2025 - 12:46
17.04.2025 - 12:41
Патрыятызм, гісторыя, дзяржсімволіка - даведаліся меркаванне аграрыяў аб Дырэктыве №12
08.04.2025 - 15:20
Аляксандр Гарошкін: работа дэпутатаў прызначана зрабіць жыццё беларусаў лепшым і больш змястоўным
14.03.2025 - 13:17