Навагоднія кірмашы праходзяць у Магілёве. «Калядная крама» – адзін з самых буйных кірмашоў у горадзе – размясцілася на пляцоўцы ля ГЦ «Атрыум».
Сваю прадукцыю тут прапанавала каля 20 суб’ектаў гаспадарання: індывідуальныя прадпрымальнікі, прадпрыемствы і арганізацыі горада і рамеснікі. На кірмашы можна набыць прадукцыю грамадскага харчавання, у тым ліку кулінарныя і кандытарскія вырабы. У шырокім асартыменце прадстаўлены тавары навагодняй і каляднай тэматыкі: сувеніры, цацкі, штучныя ёлкі і розныя ўпрыгожванні для іх. У гасцей і пакупнікоў ёсць магчымасць пачаставацца гарачай гарбатай і кавай, паспрабаваць глінтвейн, медавуху і грог.
Магіляўчанка Зінаіда Міхайлаўна ўпэўненая, што такія кірмашы не толькі дапамагаюць выбіраць падарункі, але і дораць добры настрой. «Тут вялікі выбар розных гірляндаў, ёлачных упрыгожванняў. Можна купіць каму-небудзь у падарунак цёплыя шкарпэткі і рукавіцы, – адзначыла жанчына. – Я вечарамі вяртаюся з працы якраз праз кірмаш, а ён увесь свеціцца і пераліваецца. Гэта дорыць адчуванне надыходзячага свята і веру ў тое, што Новы год прынясе нам толькі добрае».
Кірмаш «Калядная крама» будзе працаваць да 7 студзеня.
Яшчэ чатыры тэматычныя кірмашы працуюць ля розных гандлёвых цэнтраў горада: ГЦ «Арбат» па праспекце Пушкінскім, «Атлас» па вуліцы Цярохіна, «Перекресток» «па вуліцы Касманаўтаў і «Авеню» па вуліцы Якубоўскага. Гандаль на гэтых пляцоўках будзе доўжыцца да 31 снежня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15