Месца правядзення «Свята бульбы-2022» – вёска Забычанне Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У праграме: тэатралізаванае прадстаўленне, канцэртная праграма, выстава-дэгустацыя страў з бульбы, кірмаш майстроў.
Дырэктар Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна Святлана Казлова лічыць, што брэндавыя святы набіраюць папулярнасць сярод вяскоўцаў:
– Свята будзе праходзіць на базе Забычанскага дома культуры, але ўдзел у ім прымаюць усе сельсаветы і творчыя калектывы раёна. Бульбяны фэст ужо стаў традыцыйным. Сёлета здзівяць тэматычныя пляцоўкі «Бульбяны рай»: кожны сельсавет абсталюе свой падворак, найлепшы вызначыць журы. Абавязковы элемент – выстава-дэгустацыя традыцыйных і арыгінальных страў з бульбы. На галоўнай сцэне выступяць творчыя калектывы, а галоўным героем тэатралізацыі будзе Каралева Бульба. Вырабы і фотазона таксама будуць на бульбяную тэматыку.
У Касцюковіцкім раёне ўжо сем брэндавых святаў. У аграгарадку Муравілле адзначаюць раённае свята «Яблычны Спас», у Новых Самацевічах праводзяць «Ільінскі кірмаш», абрадавае свята-кірмаш «Гусінае свята» праходзіць у Белай Дуброве, абрадавае свята «Соракі» і іншыя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 09:13
Высілкамі ўлады, арганізацый і мясцовых жыхароў: шырокія працы па добраўпарадкаванні вядуць у Быхаве
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі