Вялікая парковачная зона ў Александрыі падчас свята па традыцыі размесціцца на полі. Для зручнасці гасцей «Купалля» будзе арганізавана работа грамадскага транспарту, які даставіць ад паркоўкі да святочнага поля. Пра гэта расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Дарагонька.
9 ліпеня для гасцей свята будуць створаны камфортныя ўмовы. «Дабрацца да свята зможа любы ахвочы, як грамадскім, так і на асабістым транспарце. Для тых, хто прыедзе на свята на сваёй машыне, па традыцыі будзе арганізавана паркоўка на полі. Яна разбіта на сектары, абсталявана асвятленнем. Тут на працягу ўсяго свята будуць працаваць супрацоўнікі ДАІ», – распавяла яна.
Тут жа будзе арганізаваны прыпынак грамадскага транспарту. «Для дастаўкі людзей на свята будуць працаваць аўтобусы па некалькіх маршрутах. Прыпынак будзе арганізаваны каля парковачнай зоны. Знайсці яе будзе нескладана. А калі ўзнікнуць пытанні – супрацоўнікі ДАІ дапамогуць зарыентавацца», – сказала Аксана Дарагонька.
Аўтобусы будуць курсіраваць з інтэрвалам каля 15 хвілін. Кошт праезду складзе 80 капеек. Канчатковых прыпынкаў будзе некалькі: ля маста праз Днепр і ў Копысі. Жадаючыя змогуць прагуляцца і па пасёлку. «Дарога да свята адсюль будзе крыху даўжэй, затое можна паглядзець населены пункт, – падкрэсліла Аксана Дарагонька. – Развозіць гасцей плануюць да заканчэння начной дыскатэкі. Такі фармат арганізацыі парковачных месцаў і працы грамадскага транспарту зарэкамендаваў сябе ў мінулыя гады фестывалю».
Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») пройдзе ў Шклоўскім раёне 9-10 ліпеня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.06.2025 - 15:25
Больш пасадачных месцаў, паркоўка, камеры захоўвання: якія выгоды падрыхтавалі для гасцей «Купаля»
24.06.2025 - 14:35
Пра новыя лакацыі на свяце «Купалле» ў Александрыі распавялі ў Магілёўскім аблвыканкаме
24.06.2025 - 14:26
Любімыя песні з фільмаў. Якія сюрпрызы рыхтуе для гледачоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі
24.06.2025 - 10:02
Дзіцячы мастацкі пленэр «Фарбы Магілёва» стартуе ў абласным цэнтры
23.06.2025 - 09:40
«Загадана жыць». Подзвіг 23-гадовага лейтэнанта і яго партызанскага атрада (відэа)
16.06.2025 - 11:37