Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 180-годдзю з дня заснавання Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі, адбудуцца 2 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў ВНУ.
Праграмай запланавана ўрачыстае набажэнства ў храме іконы Божай Маці. Гасцей, якія прыедуць павіншаваць навучальную ўстанову з юбілеем, азнаёмяць з матэрыяльна-тэхнічнай базай, навуковымі дасягненнямі БДСГА. На вул. Студэнцкай разгорнецца кірмаш-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, будуць праводзіцца дэгустацыі прадукцыі мясцовай вытворчасці. Асноўнымі мерапрыемствамі стануць пашыранае пасяджэнне Савета акадэміі і маладзёжны форум. Завершыць дзень урачысты сход і святочны канцэрт.
Дарэчы, ужо некалькі дзён на адрас ВНУ ляцяць віншаванні з розных краін, бо Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія сёння з’яўляецца найбуйнейшай шматпрофільнай вышэйшай навучальнай установай аграпрамысловага напрамку сярод краін СНД і Еўропы. За сваю гісторыю БДСГА падрыхтавала больш за 100 тыс. высокакваліфікаваных спецыялістаў для аграпрамысловага комплексу краіны і іншых галін народнай гаспадаркі. Многія з іх сталі вядомымі дзяржаўнымі дзеячамі, вучонымі, кіраўнікамі буйных устаноў, прадпрыемстваў і ўносяць вялікі ўклад у развіццё народнай гаспадаркі краіны.
Дарэчы, і падарункі атрымліваць акадэмія пачала загадзя. Сёння на факультэце бізнесу і права ва ўрачыстай абстаноўцы была адкрыта навучальная зала судовых пасяджэнняў. На ўнікальнай вучэбнай пляцоўцы будучыя прававеды змогуць мадэляваць і праводзіць не толькі дзелавыя гульні і трэнінгі, але і набываць практычны вопыт.
Даведачна:
15 жніўня 1840 года ў мястэчку Горкі Магілёўскай вобласці была адкрыта земляробчая школа для падрыхтоўкі кіраўнікоў для казённых і прыватных маёнткаў. Першы год існавання ў царскай Расіі Горы-Горацкай земляробчай школы можна лічыць пралогам да развіцця сучаснага шматпрофільнага цэнтра аграрнай адукацыі і навукі–Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі.
Сёння ў акадэміі працуе каля 2 тыс.супрацоўнікаў, з якіх амаль 500 чалавек – прафесарска-выкладчыцкі склад. Пра яго навуковы патэнцыял гаворыцьтой факт, што ў ВНУ працуе 30 дактароў навук і прафесараў, больш за 220 кандыдатаў навук, дацэнтаў.
БДСГА–гэта 10 факультэтаў і каля 9 тысяч студэнтаў, якія навучаюцца на вочнай і завочнай формах атрымання вышэйшай адукацыі, у двух філіялах–Пінскім і Палескім, Вышэйшай школе аграбізнесу, праходзяць паслядыпломнае навучанне ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. У ВНУ ідзе бесперапынная і мэтанакіраваная падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі.
Сёння ВНУ–гэта буйны навукова-даследчы цэнтр. Акадэмія – гэта 16 вучэбных карпусоў, 14 студэнцкіх інтэрнатаў, вучэбна-доследная гаспадарка, бібліятэка з кніжным фондам больш за 1 мільён тамоў, сталовая на 800 месцаў, батанічны сад і дэндрарый са шматлікімі рэдкімі і каштоўнымі відамі дрэў і кустоў. Для правядзення вольнага часу студэнтаў маецца Палац культуры, спарткомплекс са стадыёнам і плавальным басейнам, ландшафтная гідрапаркавая зона.
Акадэмія займае лідзіруючае становішча ў краіне па развіцці міжнародных сувязяў, актыўна супрацоўнічаючы з вядучымі ВНУ Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША, Германіі, Бельгіі, Нідэрландаў, Швейцарыі, Польшчы, Чэхіі, Расіі і іншых краін, у якіх нашы студэнты праходзяць вытворчыя практыкі і стажыроўкі. На сённяшні дзень у акадэміі навучаецца каля 500 замежных грамадзян з Туркменістана, Кітая, Нігерыі, Сірыі, Азербайджана, Украіны, Расіі і іншых краін свету.
У 2019 годзе БДСГА паспяхова прайшла працэдуру сертыфікацыйнага аўдыту сістэмы менеджменту якасці і атрымала адпаведныя сертыфікаты. Напярэдадні 2020 года прыемным падарункам усяму шматтысячнаму калектыву акадэміі стала атрыманне сертыфікатаў аб дзяржаўнай акрэдытацыі на адпаведнасць заяўленаму віду–акадэмія– і па розных спецыяльнасцях.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.04.2025 - 09:10
У Беларусі і Расіі 2 красавіка адзначаюць Дзень яднання народаў
27.03.2025 - 11:24
Ад хутара да канцлагера - дзе ў Беларусі знойдзены раней невядомыя месцы пахаванняў ахвяр генацыду
21.03.2025 - 16:00
20.03.2025 - 14:45
17.03.2025 - 09:33
Музейную экспазіцыю, прысвечаную пошукаваму руху, абсталююць у Магілёве