RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Святлана Шутава: прыйшоў час, каб раённыя ўлады атрымалі больш паўнамоцтваў у вырашэнні многіх пытанняў

Святлана Шутава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

– Адна з прыярытэтных задач – развіццё малых тэрыторый. Калі гаварыць аб маёй выбарчай акрузе, то праблемы развіцця інфраструктуры востра стаяць у Клічаўскім і Глускім раёнах. Гэта і слабыя транспартныя зносіны, і адсутнасць у некаторых населеных пунктах мабільнай сувязі. Беспрацоўя няма, але, каб мінімізаваць адток моладзі з глыбінкі, патрэбныя высокааплатныя працоўныя месцы. А гэта значыць, што туды павінны прыйсці інвестары.

Магчыма, варта разгледзець праграму развіцця на ўзор паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці з прапісанымі прэферэнцыямі для інвестараў і льготамі пры будаўніцтве жылля для мясцовых жыхароў.

Што тычыцца жыллёвага пытання, то адзін з дзейсных механізмаў, які зарэкамендаваў сябе на практыцы, – арэнднае жыллё. Сёння рынак камерцыйнага жылля недастаткова развіты: попыт перавышае прапанову. Магчыма, неабходна прадастаўляць льготы прыватным будаўнічым арганізацыям, прадпрыемствам, гатовым будаваць такія кватэры. А ўладам на месцах даць больш магчымасцяў вырашаць, якую колькасць кватэр у новабудоўлях выдзяляць пад арэнднае жыллё ў залежнасці ад патрэбаў.

У райцэнтрах часта маладыя спецыялісты, асабліва якія працуюць у сацыяльнай сферы, вымушаны здымаць пакоі ў прыватнікаў, жыць у гасцініцах. І калі мы ставім пытанне замацавання запатрабаваных спецыялістаў у глыбінцы, то кватэрнае пытанне – адзін з рычагоў.

У цэлым сёння прыйшоў час, каб раённыя ўлады атрымалі больш паўнамоцтваў у вырашэнні многіх пытанняў. У прыватнасці, у размеркаванні мясцовага бюджэту.

Як старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі «Беларускі саюз журналістаў» лічу, што апошнія падзеі паказалі неабходнасць прывесці ў адпаведнасць некаторыя нормы заканадаўства аб СМІ.

Прадстаўнікі апазіцыйных і некаторых замежных сродкаў масавай інфармацыі займаюцца адкрытымі правакацыямі, маніпуляваннем і, па сутнасці, ператварыліся ў інструмент прапаганды. Пара рэгламентаваць кантэнт у сацыяльных сетках і месенджарах, каб была прадугледжана адказнасць за недакладную інфармацыю, фэйкі.

СБ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая