У ходзе паездкі ў рэгіён міністр азнаёміўся з шэрагам спартыўных і адукацыйных аб'ектаў. У прыватнасці Сяргей Кавальчук наведаў круглянскую ДЮСШ, мясцовы стадыён, Камсеніцкую сярэднюю школу імя Г.І. Шыбанава і сярэднюю школу №2.
Асноўнай часткай візіту стала сустрэча міністра спорту і турызму з круглянскімі спецыялістамі ў сферы фізічнай культуры і спорту. У пасяджэнні прынялі ўдзел начальнік упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Новікаў і старшыня Круглянскага райвыканкама Сяргей Ермаліцкі.
Падчас сустрэчы Сяргей Кавальчук падкрэсліў, што дзіцяча-юнацкая спартыўная школа знаходзіцца ў добрым стане: «Відаць, што дзеці займаюцца, існуе традыцыя перадачы спартсменаў у вышэйшае звяно падрыхтоўкі - вучылішча алімпійскага рэзерву, нацыянальныя каманды. У нядрэнным стане знаходзіцца стадыён, але ёсць да чаго імкнуцца, ёсць што падправіць, падкарэктаваць. Я думаю, тут здаровы калектыў, правільная абстаноўка і старшыня райвыканкама зацікаўлены ў тым, каб спорт развіваўся. Улічваючы, што ў абласной спартакіядзе Круглянскі раён увесь час на лідзіруючых пазіцыях, можна смела казаць пра тое, што гэтаму віду дзейнасці тут надаецца вялікая ўвага».
Падчас візіту ў рэгіён Сяргей Кавальчук наведаў алею герояў у Круглым і ўсклаў кветкі да помніка падпольнай партыйна-камсамольскай групы «Агляд», а таксама пабываў у экатуркомплексе «Мікалаеўскія сажалкі» і доме мастака Мікалая Неўрава.
Па матэрыялах mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.07.2025 - 12:39
15.07.2025 - 14:23
З настроем і поўным ходам: у Шклоўскім раёне набірае абароты ўборачная
09.07.2025 - 10:14
У Магілёўскім раёне пачнуць добраўпарадкаванне тэрыторыі паркавай зоны мясцовай крыніцы
05.07.2025 - 15:44
«Усё вельмі весела і цікава». Госці свята «Купалле» ў Александрыі дзеляцца сваімі ўражаннямі
05.07.2025 - 12:33