Надышоў асаблівы час, калі сэрца кожнага напаўняецца цяплом і жаданнем зрабіць свет дабрэйшым і лепшым. Неад'емнай часткай навагодніх і калядных свят у нашай краіне стала дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Яе мэта - падарыць радасць і надзею кожнаму дзіцяці, але ў першую чаргу тым, каму асабліва патрэбныя наша падтрымка і ўвага. У дзіцячых сацыяльных установах зараз частыя госці прадстаўнікі розных міністэрстваў, кіраўнікі рэгіёнаў і грамадскіх арганізацый, дэпутаты.



Віншаванні прымалі выхаванцы Каменскай спецыяльнай школы-інтэрната. З падарункамі і добрымі пажаданнямі сюды прыбылі Сяргей Савіцкі, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама, Аляксандр Сухадольскі, кіраўнік Бабруйскага раёна, Валерый Марынічаў, намеснік старшыні Праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў і іншыя доўгачаканыя госці.
Выхаванцы і педагогі школы-інтэрната да ўрачыстасці рыхтаваліся старанна. Цэлы месяц развучвалі песні і танцы. 15-гадовая Лера Шульга, напрыклад, прадставіла на суд гасцей навагоднюю песню, а яе равесніца Оля Філановіч, выканала галоўную ролю ў казцы.

Дзяўчынкі прызналіся, што вельмі хваляваліся, але, убачыўшы ўсмешкі гасцей, адразу супакоіліся і бліскуча выканалі свае нумары. «Вельмі люблю Новы год, падарункі і, канешне гасцей. Мы заўсёды рады гасцям», - распавяла Оля.
Нягледзячы на тое, што ў школе-інтэрнаце вучацца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, педагогі і выхавальнікі робяць усё, каб сацыялізаваць іх у грамадстве. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Таццяна Костка падкрэсліла, што рада поспехам сваіх вучняў. «Яны растуць рознабакова развітымі асобамі і схопліваюць усё на ляту. І сённяшняе прадстаўленне, у якім была задзейнічана вялікая колькасць нашых дзяцей, таму пацвярджэнне. Паглядзіце, якія яны ўсе творчыя і таленавітыя!», - адзначыла Таццяна Васільеўна.

Госці прыехалі з прысмакамі, сертыфікатамі на набыццё рознай тэхнікі для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы і іншымі карыснымі падарункамі.
Як адзначыў Сяргей Савіцкі, акцыя «Нашы дзеці» ўжо даўно стала сімвалам яднання дзеля агульнай справы. Яна праводзіцца штогод і ахоплівае ўсю краіну, аб'ядноўваючы тысячы неабыякавых людзей. Таксама Сяргей Канстанцінавіч падкрэсліў, што ўжо не першы раз напярэдадні Новага года прыязджае ў Каменскую школу-інтэрнат і яго заўсёды прыемна здзіўляюць дзеці, якія арганізоўваюць такое цудоўнае свята.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі