RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Сяргей Сыранкоў растлумачыў прынцыпы маладзёжнай палітыкі падчас адзінага дня інфармавання ў Хоцімску

У Хоцімскай ПМК-276 у рамках адзінага дня інфармавання сустрэчу з калектывам правёў першы сакратар ЦК КПБ Сяргей Сыранкоў. Размова ішла аб асаблівасцях маладзёжнай палітыкі, што праводзіцца ў краіне, і шырокіх магчымасцях, якія ёсць у падрастаючага пакалення.

Перад пачаткам сустрэчы журналісты спыталі ў Сяргея Сыранкова, чаго ён ад яе чакае. Адказ: каб усё, што будзе сказана, дайшло да аўдыторыі. Іншымі словамі, з'явілася добрая зваротная сувязь. На наш погляд, у лектара гэта атрымалася...

Спікер шэраг базавых паняццяў ілюстраваў прыкладамі з уласнага жыцця. І яму ўдалося не проста ўтрымаць аўдыторыю, а зрабіць людзей аднадумцамі. «Дакладна», «А і сапраўды», — усё гэта журналісты чулі падчас выступу ад тых, хто знаходзіўся ў зале. Што характэрна, пасля завяршэння размовы людзі, якія ўжо разыходзіліся па сваіх справах, працягвалі абмеркаванне пасылаў, якія гучалі з трыбуны. Можна сказаць, што выступленне прымусіла многіх не проста задумацца, а зірнуць на нейкія рэчы з новага, нязвыклага ракурсу.

Па выніках сустрэчы першы сакратар ЦК КПБ прызнаўся:

- Чакаў, што прагучаць пытанні аб нейкіх праблемах райцэнтра. Але гэтага не здарылася. Што, у прынцыпе, заканамерна. Хоцімск за апошні час сур'ёзна змяніўся. Стаў прыгажэй.

Намеснік старшыні Хоцімскага райвыканкама Мікалай Хучаў адзначыў:

- Такія сустрэчы вельмі патрэбныя, калі аўтарытэтныя, паважаныя людзі прыязджаюць у глыбінку і даступна даносяць важную інфармацыю да мясцовых жыхароў. Пра мінулую размову, думаю, у нас у Хоцімску застанецца добрае ўражанне.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая