Сёння адбудзецца пленарнае пасяджэнне VII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Мерапрыемства пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцыі.
Гэта цэнтральная падзея Форума рэгіёнаў, на якім будуць падведзены вынікі работы секцый, абмеркаваны ключавыя пытанні і прыняты выніковы дакумент. Асноўным пытаннем на пасяджэнні будзе «Гістарычная спадчына Вялікай Перамогі як асновы развіцця сацыяльна-эканамічных і духоўных сувязяў народаў Беларусі і Расіі».
VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць 28–29 верасня ў рэжыме відэаканферэнцыі. У першы дзень яго працы прайшло пяць секцый па некалькіх тэматычных напрамках: парламенцкае супрацоўніцтва, сумесныя эканамічныя праекты, подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, супрацьдзеянне гераізацыі нацызму, павышэнне актыўнасці сельскай моладзі. Акрамя таго, адбылося сумеснае пасяджэнне дзелавых саветаў Беларусі і Расіі, а таксама экспертная сесія высокага ўзроўню на тэму «Адукацыя як аснова гістарычнай памяці і далейшага інтэграцыйнага развіцця Саюза Беларусі і Расіі».
Чакаецца, што па выніках VII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі будуць падпісаныя пагадненні і кантракты на суму ад $700–750 млн.
VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць пад патранатам прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.08.2025 - 12:59
Аўтапаркоўкі і панарамныя ліфты: над чым працуюць на прадпрыемстве «Магілёўліфтмаш»
29.07.2025 - 17:21
Залатая гарачая пара ў разгары: на Магілёўшчыне аграрыі ўдарна ўбіраюць ураджай азімага рапсу
28.07.2025 - 19:54
Дэлегацыя з Кітая з працоўным візітам наведвае Магілёўскую вобласць