RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Сёння ў Круглянскім раёне прайшла выязная сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў

Сёння ў Круглянскім раёне прайшла выязная сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў

Сесію адкрыла і вяла старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. Удзел у выязной сесіі таксама прынялі першы намеснік старшыні аблвыканкама Анатоль Уласевіч, старшыня Круглянскага раённага выканаўчага камітэта Сцяпан Палоннікаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Храмцоў.

На Кругляншчыну запрашаліся дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў, члены аблвыканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных арганізацый і службаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Пленарнае пасяджэнне адбылося непасрэдна ў зале пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта. Адной з галоўных тэм абмеркавання стала павышэнне эфектыўнасці выкарыстання нерухомай маёмасці Магілёўшчыны.

Акрамя таго, падрабязна разглядалася і практыка працы Круглянскага раённага Савета дэпутатаў па павышэнні ролі органаў мясцовага самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва.

У межах правядзення выязной сесіі прадстаўнікі дэпутацкага корпуса ўсіх рэгіёнаў Прыдняпроўскага краю таксама наведалі цэнтральны парк культуры і адпачынку, гарадскі стадыён у Круглым, завод па перапрацоўцы другасных рэсурсаў «Усходні». Таксама ў гэты дзень госці азнаёміліся з працай Цяцерынскага сельскага Савета, пабывалі ў ДУА «Цяцерынскі КПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» і ЭТК «Мікалаеўскія сажалкі».

krugloe.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая