RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Таццяна Бранцэвіч: дзяржава стварае максімальна камфортныя ўмовы для паспяховай рэалізацыі бізнес-ідэй

Прадпрыемствам трэба актыўней выкарыстоўваць існуючыя магчымасці для рэалізацыі сваіх інвестыцыйных праектаў. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч у ходзе рабочай паездкі ў Бабруйск.

Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства прыняла ўдзел у пасяджэнні гарвыканкама, прысвечаным вынікам работы арганізацый гандлю за 9 месяцаў 2024 года. Як адзначыла Таццяна Бранцэвіч, гандлёвыя арганізацыі горада ў цэлым паказваюць нядрэнны вынік.

«За 9 месяцаў рознічны тавараабарот вырас на 7,3 працэнта, павялічылася выручка і чысты прыбытак. Гэтыя вынікі садзейнічалі росту рэальнай зарплаты на 13,2 працэнта. У ліку першачарговых задач для гандлёвых арганізацый стаіць неабходнасць забеспячэння наяўнасці шырокага асартыменту прадукцыі, а таксама павелічэння долі айчынных тавараў на паліцах», - падкрэсліла намеснік міністра эканомікі.

Таццяна Бранцэвіч наведала ААТ «Бабруйскі мясакамбінат» і ААТ «Кіруючая кампанія холдына «Бабруйскаграмаш». Інвестыцыйныя праграмы прадпрыемстваў накіраваны на пашырэнне вытворчых магутнасцей, рост аб'ёмаў і асваенне новых відаў прадукцыі.

«Дзяржава сёння стварае максімальна камфортныя ўмовы для паспяховай рэалізацыі бізнес-ідэй, у тым ліку з дапамогай прагрэсіўных механізмаў абноўленага інвестыцыйнага заканадаўства. Прадпрыемствам неабходна актыўней выкарыстоўваць новыя магчымасці для развіцця», - акцэнтавала ўвагу намеснік міністра.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая