RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Таццяна Марачкова: Канстытуцыя любой дзяржавы – неад’емны атрыбут развіцця

 Таццяна Марачкова, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў:

– Канстытуцыя любой дзяржавы – неад’емны атрыбут развіцця, таму вельмі натуральна, што праз пэўны час яна перажывае змены і патрабуе дапрацоўкі, удасканалення. Паглядзіце, якія змены адбыліся ў нашай краіне за апошнія амаль трыццаць гадоў: на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ўведзена ў эксплуатацыю першая беларуская атамная электрастанцыя; дзесяць гадоў таму, у 2012 годзе, Беларусь стала касмічнай дзяржавай: на арбіту быў выведзены першы беларускі спадарожнік; створаны аптымальныя ўмовы для развіцця Парка высокіх тэхналогій, і як адзін з яго вынікаў – індустрыяльны парк «Вялікі камень».

Мы – тыя, хто прыйдзе на рэферэндум, – разумеем, што ўнясенне жыццяздольных змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю – гэта не пафасныя словы, бо цяпер мы бяром на сябе адказнасць за дабрабыт наступнага пакалення. Таму я б назвала сённяшні перыяд часам своеасаблівай перазагрузкі, калі мы, ужо маючы жыццёвы вопыт, перадаём будучыню нашай дзяржавы ў рукі маладых, карэктуючы пройдзены шлях. І шлях гэты быў не заўсёды простым: у мінулым годзе краіна пераадольвала эканамічныя санкцыі, і прафсаюзы дружнымі радамі выступілі ў абарону эканамічнага суверэнітэту рэспублікі, аддаўшы больш за 1 мільён 130 тысяч подпісаў.

Я, як грамадзянін Рэспублікі Беларусь, магу з гонарам сказаць, што наша дзяржава не проста функцыянавала ў гэты час, а стабільна развівалася. Таму вызначыць далейшае развіццё нашай краіны шляхам унясення змяненняў у Канстытуцыю – абавязак любога чалавека, які думае аб заўтрашнім дні сваёй сям’і і сваёй Радзімы.

mogilevnews.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая