Міжнародны моладзевы тэатральны фестываль «М.@rt.кантакт» у Магілёве адмянілі. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, заявіў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Сцельмашок.
«Такое рашэнне было прынята Магілёўскім аблвыканкамам і аргкамітэтам фестывалю. Гэта звязана з тым, што ў 9 з 11 краін-удзельніц зарэгістраваныя ўспышкі каранавіруса», – адзначыў Алег Сцельмашок.
Адмена фестывалю звязана з тым, каб не дапусціць распаўсюджвання віруса ў Беларусі. Як адзначыла галоўны ўрач Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Нячай, для правядзення фестывалю неабходны дадатковы комплекс супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, якія патрабуюць шмат часу, сур’ёзнай арганізацыйнай падрыхтоўкі і фінансавых выдаткаў.
Квіткі, загадзя набытыя на пастаноўкі фестывалю, можна будзе вярнуць у касу Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра з 12 сакавіка на працягу месяца. Усе астатнія культурныя мерапрыемствы ў горадзе будуць праходзіць па плане.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:53
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2026 год
31.10.2025 - 17:49
30.10.2025 - 18:06
Выкананне Дырэктывы №1 у Магілёўскай вобласці абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама
29.10.2025 - 08:34
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Залатога шлягера»: гэта брэнд не толькі рэгіёну, але і ўсёй Беларусі