Тэлерадыёкампанія «Магілёў» вярнулася з Масквы з узнагародай. Наша каманда стала лаўрэатам Х конкурсу «Горад у люстэрку СМІ», які праводзіцца міжнароднай асамблеяй сталіц і буйных гарадоў СНД.
Адразу тры сюжэты самай папулярнай праграмы аб Магілёве «Сустрэнемся каля Астролага» атрымалі высокую ацэнку журы конкурсу, у складзе якога, дарэчы, не толькі прадстаўнікі міжнароднай асамблеі сталіц і буйных гарадоў СНД, а таксама члены Саюза журналістаў Расіі і Падмаскоўя. Падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання шэф-рэдактару праграмы ўручылі дыплом першай ступені ў намінацыі «Разумны горад – бяспечны горад». І гэта высокая прафесійная ацэнка якасці інфармацыйнага прадукту аб Магілёве, што стварае наша каманда.
Сярод лаўрэатаў конкурсу – газеты, тэлеканалы, інфармацыйныя парталы з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Казані, Дагестана, Башкартастана, Малдовы, Сімферопаля, Казані.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 15:24
Пяць механізаваных атрадаў дзейнічаюць у Магілёўскай вобласці
14.08.2025 - 15:07
У Беларусі 23 жніўня завяршаецца прыём дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
14.08.2025 - 12:27
14.08.2025 - 09:54
14.08.2025 - 09:16
13.08.2025 - 15:18
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы праекцыйны пешаходны пераход