Падчас рабочай паездкі ў Магілёў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак наведаў шэраг будаўнічых аб’ектаў. Таксама ў аблвыканкаме адбылася нарада па пытаннях рэалізацыі значных інвестыцыйных праектаў у абласным цэнтры. У іх ліку – будаўніцтва транспартнай развязкі «Вуліца Каралёва на ўчастку ад вуліцы Якубоўскага да праспекта Міру», рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі Р-122 Магілёў–Чэрыкаў–Касцюковічы на ўчастку Магілёў–Чэрыкаў. Разглядалася і пытанне аб далучэнні (падпарадкаванні) дзяржаўных праектных арганізацый да арганізацый дзяржзаказчыкаў.
«Сёння мы абмеркавалі перспектывы развіцця Магілёўскай вобласці ў дачыненні да буйных інфраструктурных і жыллёвых аб’ектаў, – адзначыў Анатоль Сівак. – Да прыкладу, ішла гаворка пра тэмпы і тэрміны будаўніцтва аўтамабільнай дарогі P-122, пра забудову жылога мікрараёна «Казіміраўка» і інш. Гэта ўсё гаворыць пра развіццё горада, яго інфраструктуру.
Адзін з важных аб’ектаў, якому мы надаём сур’ёзнае значэнне – стварэнне на базе аэрапорта і прылеглай да яго тэрыторыі цэнтра па падрыхтоўцы пілотаў. Задача пастаўлена кіраўніком дзяржавы для Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, каб даваць практычныя навыкі будучым пілотам. Для гэтага неабходная адпаведная матэрыяльна-тэхнічная база, і яна будзе стварацца на Магілёўшчыне. У гэтым кірунку добрыя зносіны, невысокая інтэнсіўнасць палётаў паветраных судоў, а значыць, ёсць усе перспектывы для развіцця. Закране развіццё і Магілёўскі аэраклуб, з улікам пэўных планаў па будаўніцтве.
Авіяцыя як метад транспартнай камунікацыі заўсёды стаіць на першым месцы. Наша Акадэмія авіяцыі рыхтуе спецыялістаў высокага ўзроўню. Аднак у свеце назіраецца дэфіцыт пілотаў, і, каб гэта праблема не закранула нас, трэба своечасова ўмацоўваць і ўдасканальваць тое, што мы ўжо маем.
Усе аб’екты, якія мы сёння абмеркавалі, прадугледжаны генеральным планам, дзяржпраграмай «Дарогі Беларусі» і гаворка ідзе аб нарошчванні тэмпаў па іх рэалізацыі».
Юлія Таранава
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11