RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Тлумачэнне да Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі №365 «Аб развіцці аграэкатурызму»

У мэтах стварэння спрыяльных умоў для развіцця аграэкатурызму, прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №365 «Аб развіцці аграэкатурызму».

Указам устаноўлена, што дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму маюць права ажыццяўляць:

– фізічныя асобы, якія пастаянна пражываюць у аднакватэрным або блакаваным жылым доме, у тым ліку кватэры ў блакаваным жылым доме ў сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах, якія вырабляюць сельскагаспадарчую прадукцыю на зямельных участках, прадастаўленых для будаўніцтва і (або) абслугоўвання жылога дома, або вядуць асабістую дапаможную гаспадарку на зямельных участках, прадастаўленых для гэтых мэтаў;

– сельскагаспадарчыя арганізацыі.

Дзейнасць названых фізічных асоб і сельскагаспадарчых арганізацый па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму не з’яўляецца прадпрымальніцкай.

Да пачатку ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму суб’екты аграэкатурызму абавязаны заплаціць збор за ажыццяўленне дзейнасці і накіраваць пісьмовае паведамленне ва ўстаноўленай форме ў раённы выканаўчы камітэт па месцы знаходжання аграэкасядзібы.

З прыняццем Указа суб’екты аграэкатурызму маюць права аказваць такія паслугі ў сферы аграэкатурызму, як:

– прадастаўленне пакояў у аграэкасядзібе для размяшчэння аграэкатурыстаў;

– забеспячэнне аграэкатурыстаў харчаваннем (як правіла, з выкарыстаннем прадукцыі ўласнай вытворчасці);

– азнаямленне аграэкатурыстаў з прыроднымі, сельскагаспадарчымі і архітэктурнымі аб’ектамі, народнымі традыцыямі мясцовасці, правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і культурных мерапрыемстваў;

– правядзенне прэзентацый, юбілеяў, банкетаў;

– аказанне паслуг лазняў, саўнаў і душавых;

– катанне на жывёлах, за выключэннем дзікіх, і конным транспарце;

– прадстаўленне інвентара для спорту і адпачынку;

– транспортное абслугоўванне аграэкатурыстаў.

Асноўныя палажэнні Указа набудуць сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

У адпаведнасці са зменамі, што ўносяцца Указам у Пералік дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, адказных за разгляд зваротаў па сутнасці ў асобных сферах жыццядзейнасці насельніцтва, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.10.2007 №498 «Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб» з 12 кастрычніка 2017 года тлумачэнне пытанняў дзейнасці ў сферы турызму, уключаючы аграэкатурызм, ажыццяўляюць аддзелы (упраўленнi) адукацыi, спорту і турызму выканаўчых камітэтаў, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая