Трэці камбайнерскі экіпаж-тысячнік вызначыўся на жніве ў Глускім раёне. Гэта Ілля Заяц і Андрэй Няборскі з ААТ «Турына-агра».
У старэйшага камбайнера Іллі Зайца гэта шостая па ліку ўборачная, ён паспяхова сумяшчае дзве работы: працуе вадзіцелем у Глускім РАНС, а ў перыяд водпуску дапамагае ўбіраць з палёў хлеб. У гэтым сезоне ў яго новы напарнік - семнаццацігадовы Андрэй Няборскі. Праўда, новы - гэта чыста фармальна. Камбайнеры добра ведаюць адзін аднаго, іх экіпаж у нейкай ступені можна лічыць сямейным: Андрэй - швагер Іллі. Малады камбайнер сёлета скончыў сярэднюю школу №2 і паступіў у Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію на інжынера. Для хлопца гэта трэцяе жніво, да гэтага на ўборцы ўраджаю Андрэй працаваў разам з бацькам Юрыем Мікалаевічам, у свой час перадавіком гаспадаркі.
З дасягнутай працоўнай перамогай маладзёжны экіпаж камбайнераў 19 жніўня павіншавалі старшыня Глускага райвыканкама Аляксей Жураўлёў, начальнік райсельгасхарчу Юрый Дымша, дырэктар «БНБК-АГРА Глуск» Сяргей Кукштэль, першы сакратар райкама БРСМ Ганна Мартынава і кіраўнік. Яны падзякавалі перадавікам за плённую працу, уручылі дыпломы і падарункі. Не забыліся і аб традыцыі: прымацаваная на тэхніку экіпажа-тысячніка зорачка з надпісам «1000 тон» будзе нагадваць аб стараннасці і лідэрстве аграрыяў на жніве.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.07.2025 - 12:39
15.07.2025 - 14:23
З настроем і поўным ходам: у Шклоўскім раёне набірае абароты ўборачная
09.07.2025 - 10:14
У Магілёўскім раёне пачнуць добраўпарадкаванне тэрыторыі паркавай зоны мясцовай крыніцы
05.07.2025 - 15:44
«Усё вельмі весела і цікава». Госці свята «Купалле» ў Александрыі дзеляцца сваімі ўражаннямі
05.07.2025 - 12:33