Творчая сустрэча з рэжысёрам Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», сцэнарыстам, паэткай Аленай Туравай адбудзецца 2 ліпеня ў кінатэатры «Радзіма». Пра гэта паведаміла спецыяліст аддзела рэкламы, сувязі са СМІ і метадычнай работы «Кінавідэапракат» Аксана Губарэвіч.
Як патлумачыла суразмоўніца, мерапрыемства прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама Года народнага адзінства. Падчас сустрэчы пройдзе паказ новага фільма рэжысёра «Зоркі сёмага неба» (Беларусь, 2020, анімацыя, казка-мюзікл, 72 мін, 6+).
«Зоркі сёмага неба» – гэта фільм-прыпавесць, у фантазійна-музычнай форме расазвае пра сілу мары, пра тое, як важна не здавацца, імкнучыся да высакароднай мэты. Гісторыя таксама апавядае пра барацьбу са спакусамі, якія ўстаюцьна шляху. Сюжэт казкі просты: шэсць монстраў закрываюць усе зоркі, называючы зоркамі сябе. Людзі перастаюць глядзець на неба і марыць, з-за чаго з часам становяцца злымі і жорсткімі. Выратаваць планету могуць толькі летуценнікі. Галоўныя героі – хлопчык Саша, кот Мурмот і дзяўчынка Эля–адпраўляюцца ў падарожжа, каб справіцца з усімі каварнымі монстрамі.
У фільме прагучаць 45 песень, музычная дарожка грае амаль усе 90 хвілін. Саўндтрэкі арыгінальныя: кінаальбом з нуля прыдумаў і аранжыраваў кампазітар Леанід Шырын. У добрых і павучальных тэкстах Алены Туравай да песень з галоўным пасылам «Вер у сябе – і будзеш моцным», глядач знойдзе падабенства з «Брэменскімі музыкамі» і«Лятучым караблём».
Галоўныя ролі агучылі вядомыя беларускія артысты і тэлевядучыя.
Пачатак сустрэчы а 14.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04