У аблвыканкаме сёння адбылася цырымонія ўшанавання пераможцаў штогадовага конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны». Сярод 15 узнагароджаных – кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, работнікі сацыяльнай сферы і тыя, хто дамогся высокіх вынікаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці.
Уручаючы ўзнагароды, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц адзначыў, што рэгіён па выніках мінулага года «не здаў пазіцыі», па некаторых галінах адзначана станоўчая дынаміка росту. Свой значны ўклад у дасягненні вобласці ўнеслі і прысутныя ў зале.
Кіраўнік рэгіёна выказаў словы падзякі за прафесіяналізм найлепшым працаўнікам Прыдняпроўскага краю, а ў іх асобе калектывам, якія яны прадстаўляюць. «Дзякуй за ўменне будаваць, гадаваць хлеб, перадаваць веды, ствараць. Упэўнены: ганаровае званне «Чалавек года Магілёўшчыны»– толькі пачатак вашых перамог», – сказаў ён.
Леанід Заяц звярнуў увагу: 2020-ы год– асаблівы, завяршальны ў пяцігодцы, адзначаны важнай датай 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. «Разам мы пражывём яго годна, з добрымі працоўнымі вынікамі», – падкрэсліў старшыня Магілёўскага аблвыканкама.
У сваю чаргу ўрач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг Магілёўскай абласной бальніцы Сяргей Тачыла адзначыў, што, знаходзячыся штодня на перадавой бітваў за здароўе і жыцці людзей, урачы рэгіёна адчуваюць падтрымку ўлады і грамадства. Ад імя медыкаў ён паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб апраўдаць ускладзены высокі давер.
Залог поспеху ў любым пачынанні–адказныя адносіныкожнага работніка да справы, якой займаецца, лічыць галоўны рэдактар дырэкцыі тэлебачання РУП радыётэлецэнтра «Тэлерадыёкампанія“Магілёў”» Андрэй Скарабагатаў. «Наш калектыў ведае: калі працаваць добрасумленна, можна пераадолець любую непрыемнасць. Таму заўсёды працуе на сумленне і з максімальнай верай у тое, што робіць», – сказаў ён.
Пераможцы штогадовага абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» па выніках 2019 года
Вытворчая дзейнасць:
1. Белы Васіль Васільевіч, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Максімавічы-Агра», Клічаўскі раёна;
2. Барысенка Дзмітрый Пятровіч, галоўны інжынер ААТ «Будаўнічы трэст № 12» Кіруючая кампанія холдынга «Будтрэст-холдынг»;
3. Лазарэвіч Надзея Анатольеўна, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Кіруючая кампанія холдынга“Бабруйскаграмаш”»;
4. Піванкоў Уладзімір Мікалаевіч, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Мсціслаўлён»;
5. Скоблік Уладзімір Міхайлавіч, дырэктар прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Сталёвая лінія», Магілёўскі раён;
6. Цімашэнка Валерый Дзмітрыевіч, дырэктар Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гарводаканал».
Невытворчая сфера:
1. Вінель Вераніка Аляксандраўна, дырэктар установы культуры «Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск)»;
2. Курачкіна Ірына Аляксандраўна, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па барацьбе вольнай (жаночай), спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;
3. Прымачок Анатоль Міхайлавіч, намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта;
4. Сілкіна Алена Іванаўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Бялынічы»;
5. Сінькевіч Таццяна Уладзіміраўна, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Ленінскага раёна г. Бабруйска;
6. Тачыла Сяргей Анатольевіч, урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі ўстановы аховы здароўя «Магілёўская абласная бальніца», кандыдат медыцынскіх навук.
Грамадска-палітычная дзейнасць:
1. Вейга Генадзь Яўгенавіч, настаяцель Георгіеўскага храма г. Бабруйска, кіраўнік аддзела Бабруйскай епархіі;
2. Ратушны Аляксей Юр’евіч, начальнік Асіповіцкага гарнізона, камандзір вайсковай часці 12147, гвардыі палкоўнік;
3. Скарабагатаў Андрэй Мікалаевіч, галоўны рэдактар дырэкцыі тэлебачання рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтра «Тэлерадыёкампанія “Магілёў”».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 09:11
16.04.2025 - 15:15