RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У аграгарадку Палыкавічы рыхтуецца да здачы новы дом

Пра тое, што ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна ўзводзяцца дамы, якія дзівяць і незвычайнасцю фасада, і добраўпарадкаваннем тэрыторыі, і прадуманасцю планіровак, мы чулі. А каб пераканацца ў гэтым, далучыліся да старшыні Магілёўскага райвыканкама Алега Чыкіды і намесніка старшыні райвыканкама Віталя Старчанкі ў іх паездцы па аб’ектах жылля, якія ўзводзяцца ў раёне.

Чаканні апраўдаліся. Новы 5-павярховы 80-кватэрны дом ўразіў прыгажосцю фасада, французскімі вокнамі з міні-балкончыкамі, прасторнымі лоджыямі, якія праводзяцца на прыдамавой тэрыторыі работамі па стварэнні трох пляцовак для адпачынку (у тым ліку з сілавымі трэнажорамі, з малымі формамі і баскетбольнай з гумовым пакрыццём), наяўнасцю побач з домам заглыбленых кантэйнераў для смецця.

Па словах Віталя Старчанкі, першая чарга была ўведзена ў першым паўгоддзі, другая – плануецца ў найбліжэйшы час.

– Акрамя гэтага, ужо закладзены падмурак і вядуцца неабходныя працы для будаўніцтва яшчэ аднаго дома з нестандартным дызайнам фасада ў Палыкавічах на 59 кватэр, першая чарга якога (на 39 кватэр) павінна быць уведзена ўжо ў першым квартале 2023-га. Таксама гатовы зачын на будучыню: вядуцца праектныя работы для будаўніцтва яшчэ двух дамоў у гэтым населеным пункце, якія будуць будавацца і ўводзіцца ў эксплуатацыю ў наступным годзе, – адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама.

– Падрадчыкам будаўніцтва выступае ААТ «Прамжылбуд». На даны момант ідзе ўнутранае аздабленне ў доме, які вось-вось будзе здадзены, – паведаміў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Магілёўскага райвыканкама Уладзімір Ігнатаў. – Дарэчы, дзякуючы таму, што ўдалося захаваць кошт аднаго квадратнага метра ў раёне 1280 рублёў, кватэры, якія выставілі на продаж, разышліся на працягу трох гадзін пасля абвяшчэння дэкларацыі.

Пры ўзвядзенні жылля надаецца ўвага і неабходнай інфраструктуры. Так, напрыклад, плануецца будаўніцтва невялікага дзіцячага садка, што асабліва актуальна для жыхароў новабудоўляў, сярод якіх нямала шматдзетных сем’яў. Дарэчы, у новым доме суадносіны кватэр, выстаўленых на продаж і выдзеленых шматдзетным, склалі 50 на 50. Таксама 12 сем’яў, дзе трое і больш непаўналетніх дзяцей, могуць разлічваць і на жыллё ў доме, які толькі пачаў узводзіцца. Тут прадугледжана размяшчэнне дзвюх арэндных кватэр.

Як ужо было сказана вышэй, цяпер не толькі будуюцца дамы, запланаваныя на бягучы год, але рыхтуецца зачын на наступны. Аднак гэтым планы на ўзвядзенне жылля ў аг. Палыкавічы не абмяжоўваюцца. У найбліжэйшыя гады тут плануецца будаўніцтва яшчэ 10 шматкватэрных дамоў. І, мяркуючы па ўдалым спалучэнні шматлікіх фактараў (якасць жылля, увага да добраўпарадкавання і інфраструктуры, блізкае суседства з абласным цэнтрам), жадаючых стаць жыхарамі гэтых дамоў будзе дастаткова.

 pniva.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая