Александрыя рыхтуецца 13-ы раз сабраць сяброў. Напярэдадні рэспубліканскага свята «Купалле», якое пройдзе ў гэтую суботу, на беразе Дняпра кіпіць праца. Давесці фестывальнае поле да ладу неабходна сёння да канца дня, а ўжо заўтра стартуюць генеральныя рэпетыцыі.
– Дня нас гэта адно з самых галоўных мерапрыемстваў у годзе, і, як усе прыстойныя гаспадары, у чаканні гасцей прыбіраемся ў доме, – расказвае намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама Аляксандр Давыдовіч. – Пачынаем прыводзіць тэрыторыю ў парадак ужо з пачатку чэрвеня, а цяпер падрыхтоўка ўвайшла ў самую актыўную фазу. Да чацвярга трэба зманціраваць галоўную сцэну і малыя канцэртныя пляцоўкі, устанавіць усе палаткі і гандлёвыя рады, разбіць грымёркі для артыстаў, абкасіць траву, абсталяваць санітарную зону, абнавіць платы і іншыя агароджы, выкласці насцілы, праверыць спраўнасць электрасеткі і водаправода.
Заніраванне фестывальнага поля, якое займае прыкладна дзесяць гектараў, будзе звыклым. Адзінае – крыху зменіцца канфігурацыя размяшчэння аб'ектаў і дададуцца новыя элементы для работнікаў культуры.
Для зручнасці гасцей перад уваходам на тэрыторыю свята і ўжо непасрэдна на ёй установяць камеры захоўвання. Да паўночы будзе працаваць банкамат. Беларуская чыгунка запланавала пусціць да Александрыі 30 цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній з Брэста, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Оршы і Полацка, 14 з якіх – дадатковыя. А тыя адпачывальнікі, хто вырашыць прыехаць на машыне, змогуць пакінуць свой транспарт на стаянках з боку Копысі і з боку Межніка, а адтуль дабрацца да «Купалля» аўтобусам. Таксама непадалёк ад свята на беразе Дняпра абсталявалі пляцоўку для кемпінга.
Пераўтварылася ў чаканні гасцей сама Александрыя і ўвесь Шклоўскі раён. Кардынальных умяшанняў не запатрабавалася, паколькі тут заўсёды ўсё падтрымліваецца ў нармальным стане, але некаторага глянцу ўсё ж дадалі. У прыватнасці, абкасілі пад'язныя шляхі, зрабілі рамонт дарог, асвяжылі дарожную разметку, пафарбавалі платы і бардзюры, разбілі новыя кветнікі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.05.2025 - 14:51
16.05.2025 - 14:20
Міністэрства адукацыі абнавіла пералік рабочых прафесій для школьнікаў
16.05.2025 - 13:05
Аляксандр Гарошкін прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі ПА АДКБ
16.05.2025 - 10:19
Дзень сям'і на Магілёўліфтмашы: як прадпрыемства клапоціцца пра работнікаў і іх дзяцей (відэа)
16.05.2025 - 09:36