Традыцыйныя «Жнівеньскія чытанні» пройдуць у бібліятэках Магілёва ў апошні тыдзень лета. Пра гэта паведамілі ў аддзеле маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса.
З 24 па 31 жніўня ў бібліятэках горада будзе праходзіць цыкл інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў. «У фарматах анлайн і афлайн для педагогаў, бацькоў і навучэнцаў пройдуць разнастайныя профі-лабараторыі, інформ-дайджэсты, педагагічныя агляды з прэзентацыяй асветніцкіх пазнавальных праектаў, аматарскіх аб’яднанняў і студый у дапамогу арганізацыі вольнага часу і папаўнення ведаў па школьнай праграме», – расказалі арганізатары.
У бібліятэках горада арганізуюць выставы-кірмашы, адкрытыя прагляды. Тут жа можна будзе пазнаёміцца з кніжнымі і часопіснымі падборкамі: «Педагогу ў дапамогу», «6-ы школьны дзень», «Наша інфармацыя – ваш поспех!». Як адзначылі арганізатары, гэтыя падборкі напоўнены актуальнай інфармацыяй і карысным інфармацыйна-практычным матэрыялам як для настаўнікаў, так і для школьнікаў.
На працягу тыдня спецыялісты бібліятэк наведаюць установы адукацыі горада ў межах педагагічнага форуму, дзе падзеляцца крэатыўнымі ідэямі і найлепшымі бібліятэчнымі практыкамі ў дапамогу працэсу навучання.
Больш падрабязную праграму «Жнівеньскіх чытанняў» можна знайсці на сайце ўстановы культуры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 12:54
Гродзенская бібліятэка прадставіць у Александрыі інклюзіўны праект «Б.І.К.» для асаблівых дзяцей
24.06.2025 - 15:25
Больш пасадачных месцаў, паркоўка, камеры захоўвання: якія выгоды падрыхтавалі для гасцей «Купаля»
24.06.2025 - 14:35
Пра новыя лакацыі на свяце «Купалле» ў Александрыі распавялі ў Магілёўскім аблвыканкаме
24.06.2025 - 14:26
Любімыя песні з фільмаў. Якія сюрпрызы рыхтуе для гледачоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі
24.06.2025 - 10:02
Дзіцячы мастацкі пленэр «Фарбы Магілёва» стартуе ў абласным цэнтры