RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У «Асіповічыгазбуд» падвялі вынікі працы першаснай прафсаюзнай арганізацыі за 5 гадоў

У арганізацыі «Асіповічыгазбуд» адна з наймацнейшых прафсаюзных пярвічак раённага цэнтра. Праца калектыва звязана з будаўніцтвам інжынерных камунікацый - газа-і нафтаправодаў. Задачы складаныя і адказныя. Наймальнік у партнёрстве з прафсаюзам імкнуцца стварыць камфортныя ўмовы для працы - ад доўгатэрміновых кантрактаў, якіх тут 70%, да забеспячэння спецвопраткай і сучасным абсталяваннем. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным аб'яднанні прафсаюзаў.
 
Калі казаць пра ўмовы найму, у арганізацыі кожны кантракт змяшчае дадатковыя меры стымулявання працы: павышэнне тарыфнай стаўкі (тарыфнага акладу) і прадастаўленне дадатковага заахвочвальнага водпуску з захаваннем да 50 працэнтаў заработнай платы.
 
Зусім нядаўна - у лістападзе мінулага года - быў заключаны новы калектыўны дагавор. Сацыяльным партнёрам удалося захаваць усе раней дасягнутыя дамоўленасці.

Старшыня пяршоўкі Мікалай Андрэевіч адзначыў:
 
- Арганізацыя займаецца мантажнымі, пусканаладачнымі работамі, таму ахова працы - адна з прыярытэтных задач. Прафкам і наймальнік узяліся за вырашэнне пытанняў тэхнікі бяспекі сумеснымі намаганнямі. Работнікі рэгулярна забяспечваюцца спецвопраткай і сродкамі індывідуальнай абароны. Сочым і за бяспекай на працоўных месцах: ад чысціні на ўчастку да рэгулярнага тэхабслугоўвання абсталявання.
 
Не лішнім лічыць старшыня прафкама і гутаркі з працаўнікамі аб выкананні тэхнікі бяспекі:
 
- Магчыма, гэтыя веды, паўтораныя шматкроць, захавалі здароўе работніка. Праводзім і маніторынг стану санітарна-бытавых памяшканняў, замяраем тэмпературу ва ўсіх падраздзяленнях таварыства ў перыяды халадоў і спякоты. Гэта дае магчымасць хутка знаходзіць праблемныя ўчасткі, а наймальніку аператыўна вырашаць пытанні.

За апошнія пяць гадоў - тэрмін, за які дае справаздачу прафсаюз аб сваёй працы падчас справаздачна-выбарнай кампаніі, якая стартавала ў пачатку 2024 года - на прадпрыемстве значна палепшылі ўмовы працы. Яны сталі больш камфортнымі. Пабудаваны новыя гардэробы, душавыя, санвузлы, пакой прыёму ежы, набыты за кошт сродкаў наймальніка мікрахвалевыя печы, электрычныя чайнікі, сталовыя прыборы.
 
Дапамагаў прафсаюз і фінансавымі выплатамі. 42 членам прафсаюза была аказана матэрыяльная дапамога на суму звыш 6 тысяч рублёў. Прычыны розныя - працяглыя хваробы, нараджэнне дзіцяці, уступленне ў шлюб.
 
«Мы не забываемся пра тое, што апроч працы, людзі павінны мець камфортныя ўмовы для адпачынку. А працаўнікі павінны ведаць: калі ўзнікаюць сацыяльныя, сямейна-бытавыя пытанні, можна звяртацца па дапамогу ў прафсаюз», - адзначыў Мікалай Андрэевіч.
 
Дарэчы, добры знак: на працягу пяці гадоў у камісію па працоўных спрэчках не паступіла ніводнага звароту.

А завяршыўся сход выбарамі. Шмат гадоў на пасадзе старшыні пяршоўкі працаваў Мікалай Андрэевіч. Сёння ён перадаў свае кіраўнічыя функцыі новаму прафсаюзнаму лідэру працоўнага калектыву - Таццяне Грудовіч. Цяпер ёй кіраваць грамадскім жыццём і змагацца за правы працаўнікоў калектыва.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая