RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Асіповіцкім раёне ўзнагародзілі найлепшых работнікаў МТФ «Свіслач»

Сёння малочна-таварная ферма «Свіслач» КСУП «Вязаўніца-Агра» Асіповіцкага раёна сімвалічна стала пляцоўкай для ўрачыстасці. Найлепшых работнікаў МТФ адзначылі на абласным і раённым узроўнях. Выбар кіраўніцтва рэгіёна ўпаў менавіта на гэтую ферму невыпадкова: за мінулы год тут надаілі 10,6 тысяч кілаграмаў малака на карову.

– МТФ «Свіслач»– адна з найлепшых у Магілёўскай вобласці. Займае высокія пазіцыі і на рэспубліканскім узроўні. Праца сялян складаная –вам трэба рана ўставаць, спяшацца ў абедзенны перапынак, каб падаіць карову, удзяліць жывёлам і вячэрнія гадзіны. На адпачынак застаецца не так шмат часу. У перыяд 2020 года, калі пандэмія стрымлівала нашы парывы ў вытворчасці, калі аказвалі ўплыў палітычныя звады, мы выстаялі, – адзначыў падчас узнагароджання найлепшых работнікаў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч. – Але ў першую чаргу вашы рукі зрабілі тое, што павінны былі: вы сумленна працавалі на карысць прадпрыемства, а значыць, краіны. Таму пераўзышлі ўсе паказчыкі, якія былі ў мінулыя гады. Мне прыемна ўзнагароджваць людзей працы.

Сярод іх аператары машыннага даення Ірына Аржба, Аксана Века, Наталля Пірагова і брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі Сняжана Жуковіч. Па выніках працы за 2020 год яны атрымалі ганаровыя граматы Магілёўскага аблвыканкама.

Старшыня Асіповіцкага райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі ў сваю чаргу дадаў, што паказчыкі на ферме сапраўды годныя:

– За 2020 год вы надаілі больш за 10 тон ад каровы, пры гэтым выручка ад рэалізацыі малака склала больш за 1,6 мільёна рублёў пры прыбытку 267 тысяч рублёў, а рэнтабельнасць – 20 працэнтаў. Сёння на ферме створаны выдатны калектыў, які дасягае такіх вынікаў. У вас ёсць тэндэнцыя росту, у такім тэмпе трэба рухацца і далей.

У спісе ўзнагароджаных Ганаровай граматай Асіповіцкага райвыканкама аператар па штучным асемяненні жывёл Святлана Цыганкова, аператар жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм Мікалай Шахно. Падзячнымі лістамі заахвочаны жывёлаводы Святлана Пірожнік і Іна Шынкевіч, аператар жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм Сяргей Рыжковіч.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая