У в. Сычкава Бабруйскага раёна 29 жніўня правядуць традыцыйнае свята «Конны фэст», прысвечанае Году малой радзімы. Яно адбудзецца на полі каля ТДА «Зялёны бор», як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама.
У праграме – парад удзельнікаў свята, спартыўныя конкурсныя скачкі на конях, паказальныя выступленні ў манежы, тэматычныя конкурсы, майстар-класы, катанне на конях, поні, осліку, латарэі, канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці раёна, праца міні-заапарка «Зверополис», выязнога гандлю, атракцыёнаў, лазертаг і многае іншае.
«Запрашаем усіх аматараў коннага спорту і тых, хто толькі адкрывае для сябе гэты асаблівы і ні з чым непараўнальны свет гармоніі вершніка і каня, акунуцца ў атмасферу захапляльнага спартыўнага мерапрыемства!» – адзначылі суразмоўцы.
«Конны фэст» сёлета праводзіцца напярэдадні свята Флора і Лаўра (адзначаецца 31 жніўня), якія шанаваліся як заступнікі коней. У гэты дзень прынята ставіцца да жывёл па-асабліваму: не толькі не выкарыстоўваць у якасці «конскай сілы», але і не сядлаць, не паганяць пугай.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:16
25.11.2025 - 14:50
25.11.2025 - 12:35
Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка Асіповіцкага раёна
24.11.2025 - 14:21
У Чэрыкаўскім лясгасе рэалізуецца праект па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай вытворчасці
24.11.2025 - 10:42