У Бабруйскім раёне сёння святкуюць «Дажынкі». Раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі арганізаваны ў аграгарадку Кавалі, расказалі ў Бабруйскім райвыканкаме.
Мерапрыемства, на якім традыцыйна падводзяцца вынікі ўборачнай, збярэ кіраўнікоў і работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый. Афіцыйная частка пачнецца са святочнага шэсця ўдзельнікаў фестывалю. Пасля ўрачыстага адкрыцця адбудзецца цырымонія ўзнагароджання перадавікоў раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур «Ганарыцца вамі сёння ўся краіна». Яе працягне святочны канцэрт творчых калектываў Бабруйска і Бабруйскага раёна «Хлебам і песняй славім свой край».
На працягу ўсяго свята ў аграгарадку будуць працаваць фестывальныя пляцоўкі. Напрыклад, госці і ўдзельнікі «Дажынак» змогуць наведаць выставу майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці і рамеснікаў, паўдзельнічаць у тэматычных майстар-класах. На тэрыторыі музейна-этнаграфічнай выставы пад адкрытым небам ім прадэманструюць тэхналагічны працэс вырабу хлеба па старадаўніх рэцэптах.
Таксама ў праграме фестывалю – тэматычныя падворкі арганізацый Бабруйскага раёна «Дажыначны кірмаш», бібліякафэ «Што за цуда гэта гародніна!», розныя выставы з дэгустацыяй «Дары зямелькі беларускай», «Чароўная магія мёду», «У гародзе свята – усяго багата», «Дары лясоў Бабруйскага раёна». Сваю прадукцыю на фестывалі-кірмашы пакупнікам прапануюць бабруйскія прадпрыемствы і індывідуальныя прадпрымальнікі.
Праца тэматычных пляцовак клубных устаноў раёна будзе прадстаўлена ў форме святаў дароў зямлі беларускай «Гарбузны рай», «Агурковая слабада», «Бульбяная слабада», «Багач гародніны», «Дзіўная садавіна». Можна будзе ўбачыць таксама вернісаж мастацкіх работ навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў, устаноў адукацыі раёна і самадзейных мастакоў. Першасная арганізацыя БРСМ запрашае наведаць пляцоўку «Беларусь – краіна народнага адзінства».
Для дзяцей на фестывалі падрыхтаваны конкурсныя і спартыўныя мерапрыемствы, гульнявыя праграмы «Дажыначныя забавы», катанне на поні, праца атракцыёнаў, продаж цацак і сувеніраў. Завершыцца раённы фестываль працаўнікоў вёскі святочнай дыскатэкай «Восеньскі вернісаж».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11