Жывем і памятаем
Першасная арганізацыя РГА «Белая Русь» Бабруйскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага каледжа ініцыявала лакальны экскурсійны праект «Памяць на карце нашага горада». Маршрут, па якім зусім хутка будуць вадзіць экскурсіі, звязаны з фактамі генацыду мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Лідэр пяршоўкі навучальнай установы, выкладчык англійскай мовы Вольга Паўлюкова расказала:
- У нашым горадзе ў гады акупацыі было вялікае яўрэйскае гета. Яго трагічная гісторыя легла ў аснову экскурсіі. Цяпер ствараем ініцыятыўную групу з ліку нашых актывістаў - гэта настаўнікі гісторыі, куратары груп. Працы трэба будзе нямала: сабраць пабольш лакальнага матэрыялу, сістэматызаваць яго. Неабходна не толькі распрацаваць маршрут, але і ўзгадніць яго, у тым ліку з ДАІ. У нас ужо ёсць такі досвед, таму ведаем, куды звяртацца. Плануем праводзіць не толькі пешаходныя экскурсіі, але і веласіпедныя.
У пяршоўцы навучальнай установы знаходзіцца 37 чалавек, усе даволі актыўныя. Ёсць задумка падрыхтаваць і ўстанавіць па ўсім маршруце таблічкі, паказальнікі. Праўда, з гэтым, як лічыць Вольга Паўлюкова, самім справіцца не пад сілу: узносаў работнікаў адной навучальнай установы на такую маштабную работу не хопіць. У планах звярнуцца па фінансавую падтрымку ў Ленінскую раённую арганізацыю Бабруйска РГА «Белая Русь». Экскурсійныя таблічкі павінны ўпісвацца ў гарадское асяроддзе, адпавядаць яго стылю, канцэпцыі развіцця.
Экскурсіі плануюць праводзіць для вучняў і не толькі. Каледж наладзіў цеснае супрацоўніцтва з грамадзянікамі з Тальяці, гарады абменьваюцца дэлегацыямі. Напэўна гасцям з Расіі будзе цікава пагрузіцца ў гісторыю Бабруйска.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 09:13
Высілкамі ўлады, арганізацый і мясцовых жыхароў: шырокія працы па добраўпарадкаванні вядуць у Быхаве
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі