23 чэрвеня 2022 года ўвойдзе ў гісторыю Бабруйска як дзень падпісання Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Ленінскай раённай арганізацыяй Бабруйска РГА «Белая Русь» і мясцовай грамадскай арганізацыяй «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман”» гарадской акругі Тальяці. Урачыстае падпісанне Мемарандума адбылося ў габеленавай зале Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча. Дакумент змацавалі подпісамі старшыня Ленінскай раённай арганізацыяй Бабруйска РГА «Белая Русь Ірына Русаковіч і старшыня праўлення мясцовай грамадскай арганізацыяй «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман”» гарадской акругі Тальяці Людміла Дзёміна. Пра гэта кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў расказалі карэспандэнту sb.by.
Ірына Русаковіч адзначыла:
– 6 чэрвеня 2022 года Бабруйск і Тальяці сталі гарадамі-пабрацімамі, у адміністрацыі Тальяці было падпісана пагадненне аб намерах. Старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў і кіраўнік Тальяці Мікалай Рэнц замацавалі сяброўскія адносіны моцным поціскам рукі, адкрыўшы дарогу для далейшага супрацоўніцтва, у тым ліку і грамадскім арганізацыям. Падпісаны сёння Мемарандум стане чарговым, вельмі сур’ёзным этапам нашага ўзаемадзеяння ў межах Саюзнай дзяржавы.
Людміла Дзёміна ў сваю чаргу падкрэсліла, што падпісанне Мемарандума – дакладны крок ва ўмацаванні вялікай дружбы, якая аб’ядноўвае нашы народы на розных гістарычных этапах:
– У нас агульная гісторыя, падобныя традыцыі і культурныя каштоўнасці. Наша дэлегацыя пераканана, што гэта сустрэча стане не толькі сімвалам братэрства і сяброўства, але і значна пашырыць сувязі ва ўсіх сферах жыцця нашых рэгіёнаў.
Прадметам Мемарандума з’яўляецца сумесны ўдзел бакоў у мерапрыемствах рэгіянальнага і міжнароднага характару, падрыхтоўцы сумесных выданняў, абмене інфармацыйнымі матэрыяламі, якія прадстаўляюць узаемную цікавасць, грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі, арганізацыі сумесных праектаў і праграм.
У завяршэнне мерапрыемства бакі абмяняліся памятнымі падарункамі і зрабілі фатаграфіі на памяць.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.05.2025 - 09:47
Пазнаёміць з прыгажосцю і гісторыяй краю. У Мсціслаўскім раёне з'явіўся новы экавеламаршрут
08.05.2025 - 09:49
07.05.2025 - 12:52
Галіны памяці: 80 яблынь высадзілі ў гонар подзвігаў Герояў Вялікай Айчыннай вайны ў Горках
06.05.2025 - 10:12
Сяўба цыбулі ў Магілёўскай вобласці выйшла на завяршальны этап: работы праведзены на 156 гектарах
06.05.2025 - 09:17
Журналісты і Вялікая Айчынная вайна: як слова захоўвае гісторыю