RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Бабруйску плануюць мадэрнізаваць гарадскую бальніцу ХМП імя Марзона

У Бабруйску плануюць мадэрнізаваць гарадскую бальніцу ХМП імя У. В. Марзона. Такая прапанова паступіла ад міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча на аператыўнай выязной нарадзе падчас наведвання ўстановы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

У перспектыве – правесці капітальны рамонт будынка гарадской бальніцы, а таксама пабудаваць на тэрыторыі ўстановы аховы здароўя новы корпус для прыёмнага аддзялення і рэанімацыі. На думку міністра, гэта стане добрым варыянтам для абнаўлення лячэбнай установы ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі. Так, у новым будынку размесціцца вялікае прыёмнае аддзяленне з ложка-месцамі, разлічанымі на знаходжанне пацыента да сутак, а таксама аперацыйна-рэанімацыйны блок.

Па словах міністра, будаўніцтва такіх сучасных карпусоў або так званых хуткаўзведзеных будынкаў з металаканструкцый – выдатнае рашэнне для аператыўнага будаўніцтва бальніцы, шпіталя або паліклінікі з невялікімі грашовымі выдаткамі і ў любым кліматычным рэгіёне. «Будынкі з металаканструкцый вытрымліваюць высокія нагрузкі ветру і снегу, ўзводзіцца пры гэтым могуць у любы час года», – удакладніў ён.

«Сучасныя рашэнні значна памяншаюць тэрміны знаходжання пацыентаў у бальніцах, даюць магчымасць медыкам правесці дыягностыку, абследаванне і выстаўленне дыягназаў пацыентаў у кароткія тэрміны, – адзначыў Дзмітрый Піневіч. – Бабруйску патрэбны такі цэнтр, бо горад і раён досыць вялікія і налічваюць больш за 300 тыс. насельніцтва». Міністэрства аховы здароўя цалкам забяспечыць даны корпус абсталяваннем у аперацыйна-рэанімацыйным блоку.

Сёння ж у Бабруйску адбылася нарада экспертаў Бабруйскай цэнтральнай бальніцы і гарадской бальніцы ХМП па пытаннях далейшага развіцця хірургічнага, траўматалагічнага і нейрахірургічнага напрамкаў у гэтым рэгіёне Магілёўскай вобласці. Улічваючы задачы нарады, міністр наведаў Бабруйскую цэнтральную бальніцу, дзе звярнуў першачарговую ўвагу на прыёмнае, хірургічнае, рэнтгеналагічнае, нейрахірургічнае, траўматолага-артапедычнае аддзяленні, а таксама аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая