У Беларусі стартаваў прыём заявак на міжнародны кінафестываль «Лістапад». Пра гэта на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пачатку прыёму заявак для ўдзелу ў кінафестывалі, расказала начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Ірына Дрыга.
Ірына Дрыга адзначыла, што з сённяшняга дня жадаючыя прыняць удзел у фестывалі могуць падаваць заяўкі і чакаць запаветнага адказу. Падаваць звякі можна да 1 верасня. У мінулым годзе на ўдзел у кінафестывалі паступіла больш за 3,4 тыс. заявак са 124 краін.
Міністэрства культуры, паводле слоў начальніка аддзела, таксама праводзіць работу. «Мы папярэдне ўжо вядзем працу па запрашэнні ганаровых гасцей, якія змогуць стаць сябрамі журы, даць майстар-класы і правесці творчыя сустрэчы. Міністэрствам культуры ўжо накіраваны лісты-запрашэнні кінематаграфістам з Расійскай Федэрацыі, краін Еўразійскага эканамічнага саюза і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва», - адзначыла яна.
Да ўдзелу ў кінафестывалі запрашаюцца замежныя кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, якія курыруюць кінематограф, а таксама кіраўнікі або ўладальнікі буйных кінакампаній. «Упершыню мы запрашаем з краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў кіраўнікоў саюзаў кінематаграфістаў. Ёсць Канфедэрацыя саюзаў кінематаграфістаў, і мы хочам іх сабраць на «Лістападзе», каб калегі маглі абмяняцца думкамі і наладзіць дзелавыя і творчыя кантакты», - дадала Ірына Дрыга.
У мінулым годзе на фестывалі паказваліся фільмы практычна з усіх кантынентаў. «Мы спадзяемся, што ў гэтым годзе будзе гэтак жа», - падкрэсліла начальнік аддзела.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.05.2025 - 12:04
Рэспубліканскае свята «Купалле» пройдзе ў Александрыі 5 ліпеня
15.05.2025 - 12:12
Гэтыя кадры нельга забыцца. Выстава Ірыны Савасінай «Не згасае памяці свечка» ў Магілёве
15.05.2025 - 09:18
Стартуе прыём заявак на ўдзел у міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка»
14.05.2025 - 10:18