Прафілактычныя медагляды прыпынены ў Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў загадзе Міністэрства аховы здароўя нумар 1141 ад 21 верасня 2021 года, размешчаным на сайце Міністэрства аховы здароўя.
Выключэнне складаюць медыцынскія агляды, праводзімыя ў парадку, устаноўленым Інструкцыяй аб правядзенні абавязковых і пазачарговых медаглядаў працуючых, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 74 ад 29 ліпеня 2019 года.
Правядзенне прафілактычных медыцынскіх аглядаў прыпыняецца да стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі па COVID-19. Згодна з дакументам прымаць рашэнне аб прыпыненні і (або) аднаўленні планавай шпіталізацыі ў бальнічных арганізацыях будуць на месцах самастойна з улікам існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі і магчымасцей арганізацый аховы здароўя.
Паліклінікі і бальніцы пераходзяць на рэжым работы ў эпідэміялагічны перыяд, абумоўлены павышэннем захваральнасці на інфекцыю COVID-19 і ВРІ.
Што датычыцца РНПЦ, яны прадоўжаць працаваць у звычайным рэжыме з улікам профілю аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі ў адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя нумар 775 ад 24 ліпеня 2020 года "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку работы арганізацый аховы здароўя ва ўмовах спарадычнай захваральнасці на інфекцыю COVID-19".
Як дадалі ў прэс-службе міністэрства, тым жа загадам унесены змяненні ў правядзенне семінараў, канферэнцый, з'ездаў і інш. Спецыялісты, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19, могуць прымаць удзел у рабоце мерапрыемстваў у вочным рэжыме. Тыя ж спецыялісты, якія яшчэ не завяршылі курс вакцынацыі, будуць удзельнічаць у мерапрыемствах анлайн.
Загад Міністэрства аховы здароўя нумар 1018 ад 30 верасня 2020 года "Аб парадку работы арганізацый аховы здароўя ва ўмовах захваральнасці на інфекцыю COVID-19" прызнаны страціўшым сілу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 13:01
17.04.2025 - 16:42
15.04.2025 - 10:05
10.04.2025 - 12:07
Медыкі Магілёўшчыны - у ліку лаўрэатаў прэміі БПРЗ у галіне аховы працы
09.04.2025 - 12:10
Навучанне прафактыва - інвестыцыя ў будучыню арганізацыі аховы здароўя