У Беларусі створаны ўсе ўмовы для развіцця прафесійнага і масавага спорту. Такой думкай падчас Магілёўскага міжнароднага марафону падзяліўся старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.
- Наша дзяржава зацікаўлена ў тым, каб нацыя была здаровай, бо, каб паспяхова развівацца, патрэбна здаровае грамадства, - адзначыў Аляксандр Рыгоравіч. - Па выніках прафесійных спартсменаў на вялікіх арэнах відаць, што ў іх дастойная база для рэалізацыі свайго патэнцыялу. Таксама ў Беларусі робіцца ўсё, каб звычайныя грамадзяне маглі весці актыўны лад жыцця.

Толькі сёлета ў Магілёўскай вобласці адкрыта больш за 40 дзіцячых спартыўных і гульнявых пляцовак. Людзі займаюцца ў трэнажорных залах, праводзяцца велапрабегі, у цэлым ёсць інфраструктура для велааматараў. Карыстаюцца папулярнасцю лёгкаатлетычныя прабегі, якія па арганізацыі не саступаюць, а ў некаторых момантах і выйграюць у сталічных стартаў.
— Марафонцы беглі па парку ў Падміколлі, які за апошнія гады прыкметна папрыгажэў і ператварыўся ў цэнтр масавага прыцягнення для ўсіх магілёўцаў. Дакладна такія ж бегавыя спаборніцтвы праводзяцца ў малых гарадах і маю такі ж поспех. А надвор'е тут абсалютна не важнае. Галоўнае - добры настрой і здароўе. Упэўнены, што такім святам, як пяты Магілёўскі міжнародны марафон, быць і што ў Беларусі светлая будучыня! — сказаў на заканчэнне Аляксандр Гарошкін.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.11.2025 - 14:30
Загадчык ФАПа аб адказнасці за будучыню нашай краіны: важны ўклад кожнага чалавека
12.11.2025 - 12:27
11.11.2025 - 10:32
03.11.2025 - 14:38