RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Беларусі ўвялі новы стандарт на паслугі гасцініц

З сённяшняга дня ўступіў у сілу новы стандарт на паслугі гасцініц, як паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарту.

У Беларусі ўдасканалены патрабаванні да гасцініц і іх класіфікацыі. Для гэтага ўведзены новы дзяржаўны стандарт – СТБ 2577-2020 «Паслугі гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння. Агульныя патрабаванні і класіфікацыя», распрацаваны Беларускім дзяржаўным інстытутам стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС). «Дакумент устанаўлівае агульныя патрабаванні да гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння: курортных гатэляў, гасцініц, што знаходзяцца ў будынку або на тэрыторыі помнікаў архітэктуры, якія аказваюць аздараўленчыя паслугі, апарт-гатэлях, хостэлаў, дамоў адпачынку і г. д. У дакуменце ўлічаныя расійскія патрабаванні, а таксама падыходы да еўрапейскай класіфікацыі», – адзначылі ў прэс-службе.

У СТБ устаноўлена, што класіфікацыя гасцініц будзе праходзіць у некалькі этапаў. Яна заснавана на комплексе патрабаванняў да матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння гасцініцы, наменклатуры і якасці паслуг, узроўню абслугоўвання. Уводзіцца бальная ацэнка ў залежнасці ад катэгорыі гасцініц, а таксама ацэнка персаналу. У залежнасці ад катэгорыі доступ да Інтэрнэту прадугледжаны ў грамадскіх зонах або ва ўсіх памяшканнях гасцініцы.

Атрыманне гасцініцамі сертыфіката адпаведнасці і катэгорыі (у Беларусі ў цяперашні час 56 сертыфікаваных гасцініц) будзе паступовым. Іх ацэнка і класіфікацыя на адпаведнасць СТБ 2577-2020 пройдзе пры правядзенні планавай перыядычнай ацэнкі на працягу ўсяго пераходнага перыяду з 1 кастрычніка 2020 года па 1 верасня 2021 года.

Калі гасцініцы або аналагічныя ўстановы жадаюць ужо атрымаць сертыфікат на адпаведнасць новаму стандарту, яны могуць звярнуцца ў акрэдытаваныя органы па сертыфікацыі. У цяперашні час на права правядзення работ па сертыфікацыі па СТБ 2577-2020 акрэдытаваны БелДІСС.

СТБ 2577-2020 заменіць дзеючы ДАСТ 28681.4-95 «Турысцка-экскурсійнае абслугоўванне. Класіфікацыя гасцініц» і СТБ 1353-2005 «Сродкі размяшчэння. Агульныя патрабаванні» з 1 верасня наступнага года.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая